Сёньня судзяць сябраў “Маладога фронту”

2008 2008-01-17T11:26:13+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

16 студзеня ў Менску, у Дзень беларускае Салідарнасьці, былі затрыманыя сябры Маладога Фронту: Уладзімер Сяргееў, Кацярына Галіцкая, Кацярына Краснова й Людміла Атакулава. Усе затрыманыя пасьля складаньня незаконных адміністратыўных пратаколаў былі адвезеныя ў спецпрымальнік-разьмеркавальнік на вуліцы Акрэсьціна.

Дзяўчыны Кацярына Галіцкая, Кацярына Краснова й Людміла Атакулава былі затрыманыя прыкладана ў 18-ць гадзінаў на катку, што знаходзіцца каля Палаца спорту на Нямізе. Там павінна была адбыцца акцыя Салідарнасьці з палітвязьнем Артурам Фінькевічам. Маладафронтаўцы плянавалі пакатацца на катку ў майках зь лёзунгам “Свабоду Артуру Фінькевічу!”, аднак перад самым пачаткам мерапрыемствам нечакана зьявіліся супрацоўнікі міліцыі, байцы спэцназу й прадстаўнікі беларускіх спэцслужбаў у цывільным. У той момант, калі дзяўчаты ўжо практычна абулі канькі, да іх падыйшлі супрацоўнікі міліцыі. Пасьля гэтага дзяўчат пасадзілі ў аўтазак, а потым адвезьлі ў Цэнтральны РУУС сталіцы, у якім ужо знадзіўся прывезены туды ў 17-ць гадзінаў актывіст Маладога Фронту Уладзімер Сяргееў.

Хлопца затрымалі супрацоўнікі міліцыі каля менскага Трактарнага заводу, дзе працуе маладафронтавец, патлумачыўшы, што ім “вельмі неабходна зь ім пагутарыць”, яны адвезьлі Ўладзімера ў РУУС Цэнтральнага раёну Менску. Пазьней на актывіста моладзевага нацыянальнага руху быў складзены пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні за ўдзел у несанкцыянаваным уладамі шэсьці прадпрымальнікаў 10 студзеня. Маладафронтавак Кацярыну Галіцкую, Кацярыну Краснову, а таксама Людмілу Атакулаву міліцыянты абвінавацілі ў “арганізацыі несанкцыянаванага пікету”. Суды над затрыманымі пачнуцца а 10-ай гадзіне 17 студзеня ў судзе Цэнтральнага раёну г.Менску.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international