Невыязны Навумаў ляціць у Вену

2008 2008-01-15T14:18:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Міністар унутраных справаў Беларусі Ўладзімер Навумаў 22-23 студзеня будзе знаходзіцца ў Вене. Пастанову аб камандзіроўцы Навумава 11 студзеня падпісаў прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі.

У Аўстрыю Ўладзімер Навумаў ляціць для падпісаньня мэмарандума паміж Беларусьсю і ААН па пытаньнях кантролю над абаротам наркотыкаў і папярэджаньня злачыннасьці.

Нагадаем, што міністар унутраных справаў уваходзіць у сьпіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Эўрасаюзу і ЗША. Адзінай магчымасьцю патрапіць у ЭС і ЗША для фігурантаў гэтага сьпісу ёсьць візыты па лініі ААН. Той самы Навумаў летась знаходзіўся ў Нью-Ёрку з 4 па 7 сакавіка, дзе прымаў удзел у канфэрэнцыі ААН па барацьбе з гандлем людзей.

Як вядома, візавыя абмежаваньні не распаўсюджваюцца на паездкі, зьвязаныя зь дзейнасьцю міжнародных арганізацый.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international