Суд над магілёўскім актывістам Валадарам Цурпанавым працягнецца сёньня

2008 2008-01-16T10:14:19+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня ў Магілёве працягнецца разгляд судовай справы ў дачыненьні да мясцовага актывіста Валадара Цурпанава. Яго вінавацяць у арганізацыі мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня.

ПЦ “Вясна” нагадвае, што ў гэты дзень у масавай акцыі пратэсту ў Магілёве прынялі ўдзел каля 500 жыхароў горада. 14 студзеня Цурпанаў атрымаў позву з’явіцца ў якасьці сведкі ў Ленінскі РУУС Магілёва. Аднак актывіста адразу накіравалі ў суд. Валадар патрабаваў або весьці судовае паседжаньне на беларускай мове, або перакладчыка, а таксама выклікаць адваката. Гэтыя хадайніцтвы суд задаволіў і перанёс разгляд справы на 15-30 16 студзеня.

 

Такім чынам, улад працягваюць перасьлед і пакараньне ўдзельнікаў самай масавай акцыі прадпрымальнікаў за апошнія гады. Нагадаем, што ўчора каля свайго дому ў Менску быў затрыманы прадпрымальнік Алесь Таўстыка. Яго  адвезлі ў суд Цэнтральнага раёну, і пакаралі адміністрацыйным арыштам на 15 сутак.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international