Алесь Таўстыка пакараны арыштам на 15 сутак

2008 2008-01-15T16:47:36+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Актывіст Руху “За Свабодy”, прадпрымальнік Алесь Таўстыка затрыманы сёння каля свайго дома і арыштаваны.

 

Адразу пасля затрымання Алеся адвезлі ў суд Цэнтральнага раёну, дзе за актыўны ўдзел у акцыі пратэста прадпрымальнікаў 10 студзеня яму вынеслі прысуд у 15 сутак адміністратыўнага арышту. Зараз актывіста прадпрымальнікаў павезлі на Акрэсціна.

 

Вядома, што падчас судовага разгляду справы Алеся Таўстыкі, у яго пагоршыўся стан здароўя (падняўся ціск). Міліцыянты паабяцалі выклікаць хуткую дапамогу ў Цэнтральны РАУС, куды арыштаванага завязуць перад адпраўкай у ізалятар.

 

Нагадаем, што з раніцы Алесь Таўстыка нечакана знік. Яго не маглі знайсці каля 5 гадзінаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international