Звольнілі, каб не плаціць

2008 2008-01-15T16:42:19+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Актывістку “Руху “За Свабоду”, юрыстку ЖКГ “Камунальнік” г. Навалукомля Таццяну Садоўскую звольнілі з працы, каб не выконваць рашэнне суда пра вяртанне грошай. 

– Гэта проста анекдатычная сітуацыя. Мне тройчы абвяшчалі вымову, прычым каралі за невыкананне таго, што не з’яўляецца маім абавязкам. Нарэшце, мяне звольнілі па артыкуле 42 п.4 – “сістэматычнае невыкананне службовых абавязкаў”. Мне выдалі на рукі працоўную кніжку, але загад аб звальненні я не падпісала, бо буду абскарджваць гэтае рашэнне ў судзе, – распавядае Таццяна Садоўская. 

Звальненне юрысткі, тэрмін кантракту з якой канчаецца ў снежні 2009 года, адбылося з шэрагам парушэнняў заканадаўства: аб звальненні яе загадзя не папярэдзілі, нягледзячы на патрабаванні Сп. Садоўскай, прафсаюзны сход па пытанні звальнення не збіраўся. Больш за тое, афіцыйны прафсаюз абвінаваціў у канфлікце саму Таццяну. 

Ёсць усе падставы меркаваць, што дырэктар ЖКГ Леанід Палонік гэтак тэрмінова развітаўся са сваёй супрацоўніцай, каб не выконваць пастанову абласнога суда пра вяртанне Таццяне Садоўскай паўтара мільёна рублёў, незаконна ўтрыманых кіраўніцтвам прадпрыемства з заробку юрысткі. 

Раней дырэктар ЖКГ палічыў сваю юрыстку вінаватай у стратах, панесеных прадпрыемствам падчас капрамонту жылога будынку і спагнаў з яе грошы. Аднак суд апраўдаў Садоўскую. 

Нагадаем, што Таццяна Садоўская прымала актыўны ўдзел у праграмах Руху па юрыдычнай адукацыі насельніцтва ў сферы жыльлёва-камунальнай гаспадаркі, што таксама выклікала раздражненне яе начальства.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international