Пракуратура адмаўляецца разглядаць скаргі кандыдатаў у дэпутаты ад БНФ.
13.12.2004.
Пра гэта паведаміла прэс-група Партыі БНФ. Днямі дэпутаты раённых саветаў Менскай вобласьці Алесь Міхалевіч і Юрась Зянковіч атрымалі адказ на сваю скаргу па факце пазбаўленьня іх права ўдзельнічаць у выбарах членаў Савета Рэспублікі ад Менскай вобласьці. Пракуратура Менскай вобласьці накіравала іх скаргу Маладэчанскаму міжрайпракурору. Раней Маладэчанскай міжрайпракуратура накіравала скаргу дэпутатаў у Менскую абласную пракуратуру. Такім чынам, скарга пайшла па колу, і ніхто з чыноўнікаў пракуратуры не рызыкуе прыняць па ёй рашэньня.Нагадаем, што раней у парушэньне Канстытуцыі і нормаў Выбарчага кодэксу частка дэпутатаў саветаў базавага ўзроўню Менскай вобласьці па рашэньню прэзыдыюма Менскага аблсавета была пазбаўленая права прымаць удзел у выбарах у Савет Рэспублікі. У ліку гэтых дэпутатаў апынуліся два дэпутаты ад БНФ. У адказ на іх скаргу ЦВК палічыла, што іх удзел "ня мог аказаць якога-небудзь уплыву на вынікі галасаваньня" і прыйшла да высновы, што парушэньня заканадаўства не было.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








