Пракуратура адмаўляецца разглядаць скаргі кандыдатаў у дэпутаты ад БНФ.

2004 2004-12-13T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла прэс-група Партыі БНФ. Днямі дэпутаты раённых саветаў Менскай вобласьці Алесь Міхалевіч і Юрась Зянковіч атрымалі адказ на сваю скаргу па факце пазбаўленьня іх права ўдзельнічаць у выбарах членаў Савета Рэспублікі ад Менскай вобласьці. Пракуратура Менскай вобласьці накіравала іх скаргу Маладэчанскаму міжрайпракурору. Раней Маладэчанскай міжрайпракуратура накіравала скаргу дэпутатаў у Менскую абласную пракуратуру. Такім чынам, скарга пайшла па колу, і ніхто з чыноўнікаў пракуратуры не рызыкуе прыняць па ёй рашэньня.
Нагадаем, што раней у парушэньне Канстытуцыі і нормаў Выбарчага кодэксу частка дэпутатаў саветаў базавага ўзроўню Менскай вобласьці па рашэньню прэзыдыюма Менскага аблсавета была пазбаўленая права прымаць удзел у выбарах у Савет Рэспублікі. У ліку гэтых дэпутатаў апынуліся два дэпутаты ад БНФ. У адказ на іх скаргу ЦВК палічыла, што іх удзел "ня мог аказаць якога-небудзь уплыву на вынікі галасаваньня" і прыйшла да высновы, што парушэньня заканадаўства не было.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international