Як жа дабiцца справядлiвага суда?

2008 2008-01-11T13:22:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Група жанчын прапанавала Аляксандру Лукашэнку iнiцыяваць стварэнне спецыяльнай парламенцкай камiсii па пераглядзе крымiнальных i грамадзянскiх спраў.

Лiст з такой прапановай на iмя прэзiдэнта падпiсалi 34 жанчыны з розных рэгiёнаў краiны — сваячкi асуджаных, а таксама нязгодныя з рашэннямi судоў па сваiх грамадзянскiх справах.

У лiсце, у прыватнасцi, адзначаецца, што "чыноўнiкi ад правасуддзя", якiя дапусцiлi па справах заяўнiкаў i iх сваякоў "найгрубейшыя парушэннi закона, непрафесiяналiзм, што даходзiць да халатнасцi", не маюць намеру добраахвотна прызнаваць свае памылкi i пераглядаць вышэйназваныя справы.

Сярод падпiсантаў — жыхарка Мiнска Галiна Юбко, у якой 7 кастрычнiка 2004 года ў бацькоўскiм доме ў вёсцы Захараўка Крупскага раёна Мiнскай вобласцi была забiта i спалена родная сястра. Тры гады Г.Юбко дабiваецца аб'ектыўнага расследавання гэтага злачынства.

Аўтары лiста выказваюць упэўненасць, што стварэнне ў Беларусi па прыкладзе Вялiкабрытанii спецыяльнай парламенцкай камiсii дапаможа вырашыць у грамадстве шэраг "набалелых праблем". Сярод iх — забеспячэнне эфектыўнасцi разгляду спраў у судах, прыцягненне пасрэднiкаў у асобе прадстаўнiкоў грамадскасцi для больш хуткага i поўнага даследавання спраў, а таксама адраджэнне ў грамадстве веры ў справядлiвасць сiстэмы правасуддзя.

Падпiсанты лiста заяўляюць аб гатоўнасцi пачаць кампанiю па зборы подпiсаў у падтрымку сваёй iнiцыятывы.

У iнтэрв'ю БелаПАН юрыст Тамара Сяргей выказала меркаванне, што з'яўленне гэтай групы жанчын з'яўляецца сведчаннем крызiсу судовай сiстэмы краiны. Паводле яе слоў, з органа, якi вырашае канфлiкты на падставе закона, беларускi суд ператварыўся ў структуру, якая стварае напружанасць у грамадстве.

"На свае абгрунтаваныя скаргi грамадзяне атрымлiваюць ад чыноўнiкаў суда i пракуратуры толькi фармальныя адпiскi, што з'яўляецца парушэннем артыкула 40 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь i артыкула 14 Мiжнароднага пакта аб грамадзянскiх i палiтычных правах", — зазначыла Т.Сяргей. Паводле яе iнфармацыi, адзін з аўтараў лiста мiнчанка Людмiла Кучура вымушана была звярнуцца са скаргай у Камiтэт па правах чалавека ААН.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international