Полацкі суд пакараў Кацярыну Салаўёву штрафам

2008 2008-01-14T17:45:57+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

30 базавых велічынь прысудзілі полацкай маладафронтаўке Кацярыне Салаўёвай, абвіначанай у нанясеньні некалькіх палітычных графіці на полацкі гарвыканкам два месяцы назад. Працэс вяла судзьдзя Абрамава, абараняў дзяўчыну адвакат Аляксандр Галіеў.

“Судзьдзі галоўнае было як мага хутчэй скончыць гэты працэс, - каментуе прысуд Кася, - яна нават не ўлічыла той факт, што пры затрыманьні мяне зьбівалі, абражалі, спрабавалі падпаліць валасы. Сьведка з боку міліцыі спадар Афіцэраў хутка даў патрэбныя сьведчаньні й мяне прызналі вінаватай.”

Нагадаем, зараз на актывістку полацкага Маладога Фронту Кацярыну Салаўёву заведзена крымінальная справа па артыкуле 193.1 КК РБ – “удзел у незарэгістраванай арганізацыі”, па артыкуле 370 КК Беларусі - “зьнявага дзяржаўных сымбаляў” распачата следзтва.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international