На што арыштаваныя маюць права

2008 2008-01-14T15:17:31+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З 1 сакавіка 2007 году ў Беларусі пачалі дзейнічаць новы КаАП і ПВКаАП (Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністратыўных правапарушэньнях). Па новаму заканадаўству харчовыя перадачы для адміністратыўна арыштаваных і затрыманых не прадугледжаныя. Таксама з 8 жніўня  2007 г дзейнічае новая пастанова МУС РБ  № 194  "Аб зацьверджаньні правілаў унутраннага распарадку спецыяльных установаў органаў унутраных справаў, якія выконваюць адміністратыўнае спагнаньне ў выглядзе адміністратыўнага арышту". У дадзеным дакуманце падрабязна расьпісаны парадак і ўмовы ўтрыманьня адміністратыўна затрыманых і адміністратыўна арыштаваных у спецустановах, якім зьяўляецца спецпрыёмнік ГУВД на Акрэсьціна. Паколькі ў палажэньні таксама ўказана, на што маюць права арыштаваныя, мы прывялі гэтую пастанову цалкам на рускай старонцы нашага сайту з тым, каб можна было абскарджваць парушэньні ўмоваў утрыманьня і законных правоў адміністратыўна арыштаваных і затрыманых, гарантаваныя беларускім заканадаўствам. Зараз, калі на Акрэсьціна знаходзіцца больш за 20 грамадзка-палітычных актывістаў, некаторыя з якіх былі моцна зьбітыя  арыштаваных

Таксама ў дакуменце зьмешчаны пералік і колькасьць рэчаў першай неабходнасьці, абутку, вопраткі, якія адміністратыўна арыштаваныя і адміністратыўна затрыманыя маюць права мець пры сабе і захоўваць у камеры. Азнаёміцца з тэкстам пастановы можна тут:

http://www.spring96.org/ru/news/19812/ 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international