Над Віцебскам залунаў бел-чырвона-белы сцяг у гонар Філістовіча

2008 2008-01-14T09:36:20+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Адвячоркам нядзелі, прыкладна а 20-й гадзіне, над пяціпавярховым будынкам па вуліцы Герцана ў Віцебску залунаў беларускі нацыянальны сцяг. Спасылаючы на крыніцы, вартыя даверу, адзін са старэйшых актывістаў сучаснага дэмакратычнага руху Барыс Хамайда паведаў, што гэтая акцыя прысвечаная народзінам вядомага беларускага змагара за свабоду Айчыны Янкі Філістовіча, якому 14 студзеня магло б споўніцца 82 гады. Спадар Хамайда давёў тэкст, які напісаны на прышпіленай да сцяга цыдулцы: – “Да народзінаў мужнага змагара Янкі Філістовіча, для якога лёс Радзімы быў значна вышэй за ўласнае жыццё. Слава беларускаму герою!” І подпіс: “Мірон”. Дваццаціпяцігадовы Янка Філістовіч у 1951-м дэсантаваўся ў Беларусі і стварыў партызанскі атрад дзеля барацьбы з бальшавіцкай уладай. Але знайшоўся здраднік, і патрыёт Айчыны быў схоплены і ў 53-м годзе расстраляны. Праз хвілін дваццаць пасля таго, як сцяг Мірона залунаў над вуліцай, прыехалі міліцыянты, потым МНСнікі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international