Мінюст ініцыюе ліквідацыю грамадскага аб’яднання “Перспектыва”
13.01.2008.
Тэгі: прадпрымальнікі, ліквідацыя, Мінюст.
Крыніца: «Еўрапейскае радыё».
У паведамленні, размешчаным на сайце міністэрства, адзначаецца, што “10 студзеня 2008 года ў Мінску прайшоў несанкцыянаваны мітынг прадпрымальнікаў, у якім нараўне з іншымі асобамі прыняў актыўны ўдзел лідэр Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Перспектыва" Анатоль Шумчанка".
"З часткі другой артыкула 15 закона "Аб масавых мерапрыемствах" вынікае, што грамадскія аб'яднанні, адказныя асобы якіх не забяспечылі належнага парадку арганізацыі і правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі і пікетаванні, што пацягнула прычыненне шкоды ў буйным памеры або істотнай шкоды правам і законным інтарэсам грамадзян, арганізацый альбо дзяржаўным або грамадскім інтарэсам, могуць быць ліквідаваныя”.
Разам з тым, Міністэрства юстыцыі запатрабавала даць тлумачэнне ад апазіцыйных партый, чаму іх лідэры прынялі ўдзел у несанкцыянаванай акцыі прадпрымальнікаў. У сувязі з законам “Аб палітычных партыях”, Мінюст запатрабаваў ад “кіруючых органаў АГП, ПКБ і Партыі БНФ у трохдзённы тэрмін прадаставіць Міністэрству юстыцыі інфармацыю аб тым, ці былі дадзеныя асобы ўпаўнаважаныя на ўдзел у масавым мерапрыемстве з накіраваннем адпаведных партыйных рашэнняў.
Калі партыі не надзялялі сваіх кіраўнікоў такімі паўнамоцтвамі, неабходна выказаць афіцыйную пазіцыю партыі адносна іх дзеянняў на несанкцыянаваным мерапрыемстве”. Нагадаем, пасля мітынгу Анатоль Шумчанка і лідэр АГП Анатоль Лябедзька былі арыштаваны на 15 сутак.
Навіны па тэме
13.11.2008 Прадпрымальнікі рыхтуюцца да маршу пратэсту
10.11.2008 Пракуратура папярэдзіла Гарбачова за заклікі да акцыі
28.10.2008 «Працэс чатырнаццаці»: новы палітвязень
27.10.2008 М.Чарнавус: “Буду судзіцца да перамогі”
21.10.2008 Прадпрымальнікі рыхтуюць марш пратэсту
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








