У Гомелі ў кватэры сябра БАЖ Сяргея Падсасоннага супрацоўнікі рэгіянальнай управы КДБ правялі ператрус.

2008 2008-01-12T16:27:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёньня пад'езд дома, дзе жыве журналіст, быў заблякаваны супрацоўнікамі спэцслужбаў. Каля пад'езда былі затрыманыя Антон Бандарэнка і Дзьмітры Лысы. Апошняга затрымлівалі пяцёра міліцыянтаў з выкарыстаньнем грубай фізычнай сілы і кайданкоў. А.Бандарэнку адвезьлі ўва ўправу КДБ па Гомельскай вобласьці, Д.Лысага – у Цэнтральны РАУС Гомеля.

Напачатку ў дзьверы кватэры ў доме на вуліцы Валатоўскай, 2, якую здымае журналіст, стаў грукаць участковы Цэнтральнага райаддзелу міліцыі Пракапенка. Патрабаваў адчыніць дзьверы: маўляў, шум у кватэры перашкаджае суседзям зьнізу.

Журналіст адказаў, што дома ён адзін – ніхто ў кватэры не шуміць, а суседзяў зьнізу на першым паверсе наогул няма – там прадуктовая крама.

Гаворыць Сяргей Падсасонны:

“Ужо пасьля гэтага зьявіліся супрацоўнікі КДБ, сказалі, што ў іх ёсьць санкцыя на вобыск, патрабавалі адчыніць дзьверы. Я адмаўляўся, яны папярэдзілі, што дзьверы будуць ламаць. У санкцыі было напісана: Сяргей Падсасонны падазраецца ў тым, што зьяўляецца арганізатарам “Маладога фронту”, зацягвае туды вучняў, студэнтаў з мэтай дыскрэдытацыі краіны”.

Падтрымаць Сяргея прыйшлі сябры Беларускай асацыяцыі журналістаў. Яны прапаноўвалі сябе ў якасьці панятых падчас ператрусу, аднак міліцыя й чэкісты выштурхнулі іх за дзьверы.

У Сяргея Падсасоннага сканфіскавалі жорсткі дыск з кампутару, відэакамэру, флэш-карту. Пратакол ператрусу падпісаў опэрупаўнаважаны КДБ, старшы лейтэнант Мельнікаў.

У лістападзе мінулага году супрацоўнікі КДБ гвалтам забралі Сяргея Падсасоннага з кватэры ва ўправу на так званую гутарку – цікавіліся, ці мае ён дачыненьне да спадарожнікавага тэлеканалу “Белсат”.

На вуліцы чэкісты затрымалі й завезьлі ва ўправу КДБ невядомага ў асяродку грамадзкіх актывістаў Антона Бандарэнку. Пры ім была тэчка зь некалькімі відэакасэтамі. Маладзёна трымалі ў КДБ каля трох гадзінаў. Ён патлумачыў, што знайшоў тэчку з касэтамі на вуліцы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international