Пракуратура Беларусі вынесла папярэджанне журналісту Радыё "Свабода" Альгерду Невяроўскаму.

2004 2004-12-08T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Падставай да папярэджання стаў артыкул на сайце Радыё "Свабода", у якім пададзеныя фотаздымкі з выбарчага ўчастку падчас папярэдняга галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і рэферэндуму, зробленыя 16 лістапада. У артыкуле гаворка ішла пра тое, што выбарнікам выдавалі бюлетэні з ужо пазначаным адказам на пытанне рэферэндуму "так". У пракуратуры журналісту паведамілі, што распаўсюджаныя ім звесткі не адпавядаюць рэчаіснасці: нібыта гэта былі бюлетэні з адзнакаю пра адмену рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты В.Палевіковай.
А.Невяроўскага пазнаёмілі артыкулам 40 "Закона аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі" і папярэдзілі пра неабходнасць праверкі распаўсюджваных звестак. Журналісту патлумачана, што пры паўтарэнні падобнага выпадку можа быць пастаўленае пытанне пра пазбаўленне яго акрэдытацыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства