Кіраўнікі Мінінфармацыі не жадаюць сустракацца з прадстаўнікамі недзяржаўных СМІ
08.12.2004.
Пра гэта паведамила Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў""У бліжэйшы час сустрэчы кіраўніцтва Міністэрства інфармацыі з сябрамі Праўлення ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" і рэдактарамі недзяржаўных выданняў... не плануюцца". Гэткім чынам міністэрства адказала на афіцыйную прапанову БАЖ спаткацца і абмеркаваць сітуацыю ў сферы сродкаў масавай інфармацыі.
У звароце, які БАЖ даслаў на імя міністра інфармацыі Уладзіміра Русакевіча 1-га лістапада, арганізацыя прасіла таксама адмяніць загад аб прыпыненні дзейнасці ваўкавыскай "Местной газеты". Міністэрства ў адказ заявіла, што "не ўгледжвае" юрыдычных падстаў для адмены свайго рашэння. (Нагадаем, што 14-га кастрычніка тэрмін прыпынення газеты скончыўся, і 1-га снежня чарговы нумар "Местной газеты" быў надрукаваны ў Смаленску).
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








