Мітынг прадпрымальнікаў праходзіць пад пільным наглядам міліцыі (аднаўляецца)

2008 2008-01-10T12:58:07+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На Кастрычніцкай плошчы Менска на мітынг сабралося каля 1000 прадпрымальнікаў. Сярод іх палітыкі Сяргей Калякін, Аляксандар Мілінкевіч, Алесь Міхалевіч, Мікола Статкевіч, Алесь Таўстыка. Міліцыянты праз гукаўзмацняльную апаратуру папярэдзілі, што шэсьце да адміністрацыі прэзыдэнта забаронена. Мітынгоўцы вызначылі дэлегатаў для правядзеньня перамоў у адміністрацыі, якія накіраваліся да ўладаў.

Далей пра развіцьцё падзей з сайту "Нашай нівы"

12.50 На плошчы прыблізна паўтары тысячы чалавек. Зьявілася інфармацыя, што дарогай затрымалі прадпрымальніцкіх лідэраў Аляксандра Цацуру і Віктара Гарбочова. Удзельнікі акцыі трымаюць лёзунгі з даволі калючым зьместам, як напрыклад: «Хочам жыць па законах, а не па ўказах!», «Бацька, ты сынкоў сваіх працаўладкаваў, а мы сваіх прадаўцоў выгналі, як сабак на вуліцу!»

12.55 Радыё «Свабода» перадае з Магілёва: каля 500 чалавек сабраліся там на цэнтральнай плошчы гораду. Charter97.org ацэньвае, што колькасьць пратэстоўцаў у цэнтры сталіцы дасягнула дзьвюх тысячаў чалавек. Група перамоўшчыкаў дайшла да Дому афіцэраў. Да прадпрымальнікаў выйшаў прадстаўнік службы аховы Адміністрацыі прэзыдэнта і паабяцаў, што хутка выйдзе супрацоўнік аддзелу па прыёму грамадзянаў. У сквэры знаходзяцца некалькі аўтазакаў, каля будынку адміністрацыі – узмоцненая ахова.

14.05 На праспэкце і вуліцы Энгельса перакрыты машынны рух. АМАП перагарадзіў праход на вуліцу Энгельса.

14.02 Лякальныя сутычкі з даішнікамі. Пад'яжджаюць міліцэйскія машыны. Па той бок праспэкту людзі спыніліся й не ідуць далей за Купалаўскі тэатар.

13.57 Людзі выйшлі на праспэкт. Перакрылі праспэкт. Галава калёны ля Купалаўскага тэатру

13.50 Прадпрымальнікі вырашылі ісьці да Адміністрацыі прэзыдэнта й кіруюцца да вуліцы Энгельса.

13.30 Анатоль Шумчанка і прадпрымальнік са Слуцку, імя якога з прысутных ніхто ня здолеў назваць, пайшлі ў Адміністрацыі прэзыдэнта на перамовы да спн. Мядзьведзевай. Перамоўшчыкі сказалі, што калі праз 15 хвілін ня выйдуць, удзельнікі акцыі будуць самі вырашаць, што рабіць далей.

Стала вядома, што па дарозе да акцыі затрыманы Аляксандар Макаеў разам з сынам.

14.18 Маніфэстанты ідуць да плошчы Незалежнасьці. Пераважна ходнікамі. Міліцыя папярэдзіла пра крымінальную адказнасьць за арганізацыю мітынгу Аляксандра Мілінкевіча.

14:38 Прадпрымальнікі ўжо на Плошчы Незалежнасьці, падыходзяць на галоўнага корпусу БДУ. Людзі кіруюцца да Дому Ўраду. АМАПаўцы бягуць да прыступак Дому ўраду. Праспэкт па ранейшаму перакрыты людзьмі, якія настроеныя рашуча.

14.42 Плошча цалкам запоўнена людзьмі. Гукаюць : "Работа", "Сідорскі, выходзь!"

15:42 Людзі працягваюць стаяць на Плошчы Незалежнасьці. Тым часам затрыманы салігорскі прадпрымальнік Уладзімер Шыла. Яго затрымалі ў той момант, калі ён кіраваўся ў бок Чыгуначнага вакзалу. Цяпер яго вязуць у Маскоўскі РУУС: "Стопрацэнтна дадуць суткі", — сказаў ён на разьвітаньне журналістам.

16.48 АМАП выцясьніў усіх з праезжай часткі, рух транспарту адноўлены.

17.15 У Мінску пачаліся масавыя затрыманні ўдзельнікаў несанкцыянаванай акцыі пратэсту індывідуальных прадпрымальнікаў. Гэта адбываецца на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Энгельса. Сюды людзі дашлі з плошчы Незалежнасці. У раёне Кастрычніцкай плошчы ў цяперашні час знаходзіцца вялікая колькасць аўтобусаў і аўтамашын з міліцыянтамі.

Некалькі соцень чалавек застаюцца на Кастрычніцкай, іх пакуль не чапаюць.


17.25 Сярод затрыманых актывіст Руху “За Свабоду” Артур Куцухо, які быў збіты пры затрыманні. Па тэлефоне актывіст паспеў паведаміць, што затрыманых адвезлі ў РУУС Цэнтральнага раёна Мінска.

17.59 Затрыманы Анатоль Шумчанка.

18.10 Анатоль Лябедзька знаходзіцца ў РУУС Маскоўскага раёну Мінска. Пакуль яму не прад'яўлялі ніякіх абвінавачванняў.(Радыё "Рацыя")

18.35 У РУУС Маскоўскага і Цэнтральнага раёнаў Мінска знаходзяцца затрыманыя моладзевыя актывісты Дарья Курьяновіч, Тацяна Цішкевіч, Павал Вінаградаў, Алесь Баразенка, Максім Дашук.

Па неправеранай інфармацыі сярод затрыманых -Алесь Чарнышоў і Ян Міхайлаў.

 

 

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international