Актывістаў прадпрымальніцкага руху затрымалі на трасе па дарозе ў Мінск

2008 2008-01-10T12:14:16+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Раніцай 10 студзеня членаў кампаніі "За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва" актывістаў прадпрымальніцкага руху Аляксандра Цацуру і Віктара Крываля спынілі на трасе па дарозе ў Мінск. Пра гэта БелаПАН паведаміў актывіст прадпрымальніцкага руху Мікалай Пахабаў.

Паводле яго слоў, прадпрымальнікі былі спыненыя каля Самахвалавічаў. Разам з сем'ямі яны на мікрааўтобусе, што належаў А.Цацуру, накіроўваліся ў Мінск, дзе на Кастрычніцкай плошчы ў 12.00 пачнецца акцыя пратэсту прадпрымальнікаў.

Мікрааўтобус спынілі супрацоўнікі ДАІ. Старшы лейтэнант Сяргей Мірончык і маёр Васіль Шаманскі папрасілі выйсці з аўтамабіля і паехаць з імі ў аддзел міліцыі.  

 

- Цяпер прадпрымальнікі і прадстаўнікі праваахоўных органаў знаходзяцца на трасе, — паведаміў М.Пахабаў.

Нагадаем, 9 студзеня вечарам у Мінску каля перакрыжавання вуліц Старажоўскай і Багдановіча быў затрыманы грамадскі актывіст Вячаслаў Сіўчык. Яго месцазнаходжанне пакуль невядома. У Рэчыцы 9 студзеня быў затрыманы актывіст прадпрымальніцкага руху Алег Шабетнік. Ён таксама меў намер паехаць у Мінск для ўдзелу ў дэманстрацыі прадпрымальнікаў. Сёння актывіст паўстане перад судом.

 
Як стала вядома ПЦ «Вясна», сёньня ў многіх гарадах Беларусі міліцыя папярэджвала найбольш актыўных прадпрымальнікаў аб магчымых санкцыях за ўдзел у несанкцыянаваных мітынгах і страйках.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international