Галоўныя навіны
29.08.2008
Паведамленне для журналістаў
23.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
19.08.2008
Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій
18.08.2008
Паведамленне для журналістаў
16.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
08.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
06.08.2008
“Адной дэкларацыі мала”
05.08.2008
Праваабаронцаў у Беларусі цкуюць як дысыдэнтаў у СССР
01.08.2008
5 жніўня адбудзецца прэзентацыя рускай версіі справаздачы Абсерваторыі па абароне правоў праваабаронцаў
22.07.2008
Аналіз фармаваньня акруговых камісіяў
15.07.2008
Праваабаронцы за свабодныя выбары: практыка фармаваньня акруговых выбарчых камісіяў засталася нязьменнай (абнаўлена табліца)
11.07.2008
Маніторынг выбарчай кампаніі: заклапочанасьць выклікае агульная грамадска-палітычная атмасфера


Блакуюцца незалежныя інтэрнэт-выданні

10.01.2008. Тэгі: СМІ, інтэрнет, свабода слова.
Крыніца: Радыё "Рацыя".

Прыкладна а 10 гадзіне раніцы адначасова перасталі адчыняцца інтэрнэт-старонкі беларускай службы радыё “Свабода” і Хартыі’97. З цяжкасцямі адчыняецца і сайт інтэрнэт-выдання “Беларускі партызан”.

Як удалося высветліць Рацыі, блакада гэтых інтэрнэт-рэсурсаў адбываецца на ўзроўні знешняга правайдэра нашай краіны, якім з’яўляецца дзяржаўнае прадпрыемства “Белтэлекам”. Запыты, якія накіроўваюць беларускія карыстальнікі, проста не даходзяць да сервераў сайтаў, якія ў большасці недзяржаўных беларускіх інтэрнэт-выданняў знаходзяцца за мяжою.

Іх супрацоўнікі лічаць, што такая сітуацыя назіраецца ў сувязі з маючым адбыцца сёння ў Мінску мітынгам індывідуальных прадпрымальнікаў.

- Сайт перастаў адчыняцца прыкладна у 9.40. Відавочна, што сайт хтосьці адмыслова блакуе, бо мы нічога з гэтым зрабіць не можам. Я лічу, што гэта, безумоўна, звязана з маючай адбыцца сёння акцыяй індывідуальных прадпрымальнікаў, бо атака на наш сайт пачалася акурат пасля з'яўлення на ім інфармацыі пра маніфестацыю, - распавяла Рацыі рэдактарка Хартыі’97 Наталля Радзіна.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования