“Агульнымі намаганьнямі справядлівасьць была усталяваная”, -- гаворыць Зьміцер Салаўёў з Наваполацку. Дзейнасьць актывістаў ГА ПЦ “Вясна” у рэгіёнах.

2002 2002-11-20T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

18.11.2002 у Шаркаўшчынскім раённым судзе завяршыўся судовы працэс па справе Паўлоўскай І. І., якая прызнана вінаватай у здзяйсьненьні злачынства па артыкулу 339 частка 1 Крымінальнага Кодэксу РБ.
Паўлоўская І. І. з’яўляецца прадстаўніком мясцовай адміністрацыі – яна працуе дырэктарам музея імя Сікоры. Яе муж, Паўлоўскі Б. П. з’яўляецца старшынёй калгаса “Іскра”, на тэрыторыі якога і было здзейснена дадзенае злачынства.
27. 03. 2002 прыкладна у 12 гадзін вечара Паўлоўская І. І. разам са сваім мужам Паўлоўскі Б. П. і сынам Міхаілам на калгаснай машыне маркі УАЗ пад’ехалі да аўтобуснага прыпынку, дзе знаходзілася група моладзі. Паўлоўская І. І , знаходзячыся ў нецвярозым стане, пачала беспадстаўна збіваць маладую дзеўчыну Савельеву Натальлю. Савельева Н. атрымала цялесныя пашкоджаньні і не магла наведваць школу. Выкарыстоўваючы сваё службовае становішча, Паўлоўская І. І. і Паўлоўскі Б. П. спрабавалі перашкодзіць пацярпелай зьвярнуцца за дапамогай ў праваахоўчыя ворганы. Але Натальле Савельевай дапамаглі настаўнікі мясцовай школы і актывісты NGO’s – найбольш актыўны ўдзел прымала Райчонак Ада Эльеўна. Юрыст Наваполацкай філіі грамадскага аб’яднання Праваабарончы цэнтр “Вясна” Таццяна Кавальчук дапамагала пацярпелай скласьці адпаведныя заявы і скаргі.
Дзякуючы дадзеным намаганням 13.05.2002 Паўлоўская была прызнаная вінаватай у здзяйсьненьні адміністратыўнага правапарушэньня, прадугледжанага артыкулам 156-1 КоАП РБ і падвергнута штрафу. Але пацярпелая і прадстаўнікі грамадскіх арганізацыяў палічылі, што прысуд не адпавядае здзейсненаму і атрыманай Савельевай Н. П. фізічнай і маральнай шкодзе. Пацярпелая даслала скаргу ў пракуратуру Віцебскай вобласьці. У выніку пракуратурай Шаркаўшчынскага раёну была ўзбуджана крымінальная справа.
Пацярпелай з боку Наваполацкай філіі праваабарончага цэнтру “Вясна” быў прадастаўлены адвакат. Судовае паседжанне адбывалася на працягу 3 дзён. На судовым паседжаньні 30.10.2002 прысутнічаў юрыст Наваполацкай філіі праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Лукашэвіч. Некаторыя сведкі не зьявіліся ў суд. Па нашых дадзеных, гэта адбылолося з-за ціску на іх з боку старшыні калгасу Паўлоўскага Б. П. Паўлоўскі пагражаў выгнаць сем’і сведкаў з калгасных хат, у якіх яны пражываюць. Маці пацярпелай была звольнена з працы.
У рэшце рэшт агульнымі намаганнямі справядлівасьць была усталявана. Паўлоўская І. І. прызнана вінаватай у здзяйсьненьні злачынства па артыкулу 339 частка 1 Крымінальнага Кодэксу РБ (хуліганства). Паўлоўская І. І. абавязана выплаціць 60 базавых ставак штрафу і 200 000 беларускіх рублёў пацярпелай у якасці маральнай кампенсацыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international