РНЕ ў Віцебску даслала лісты з пагрозамі

2008 2008-01-09T17:44:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Спадару Базану ліст даслалі на абанентскую скрыню, а спадару Хамайдзе кінулі ў паштовую скрыню па месцу жыхарства. Аўтары лістоў пагражаюць “нашкодзіць” рэдактару “Кур’ера” і распаўсюджвальніку газеты Барысу Хамайдзе.

Пазбегнуць “пакарання” спадары Базан і Хамайда, паводле аўтараў лістоў, могуць ў тым выпадку, калі незалежная газета выступіць супраць усталявання памятнага знака габрэям, што былі расстраляны ў віцебскам гета ў часы Вялікай Айчынай.

Прадстаўнікі незарэгістраванай арганізацыі сцвярджаюць, што выдзяленне пакут габрэяў ад пакут савецкага народу выкліча канфлікты на глебе нацыянальнай розні. Пакараць Уладзіміра Базана і Барыса Хамайду аўтары лістоў абяцаюць, спасылаючыся на свае сувязі з мясцовымі ўладамі.

Нагадаем: памятны знак расстраляным вязням віцебскага гета плануецца ўсталявацть па ініцыятыве грамадскага аб’яднання “Гарадская габрэйская супольнасць”. Аб’яднанне ўжо атрымала дазвол абласнога выканкама, вызначана месца, дзе будзе знаходзіцца знак, а вядомы беларускі скульптар і архітэктар Леанід Левін працуе над праектам помніку, “Гарадская габрэйская супольнасць” выдзе збор ахвяраванняў на ўсталяванне памятнага знака.

Барыс Хамайда мае намеру звярнуцца ў абласную пракуратуру. Уладзімір Базан пакуль не вырашыў, ці варта звяртацца па дапамогу да праваахоўных органаў. Лісты з пагрозамі ад імя РНЕ віцебскія актывісты, журналісты і работнікі культуры атрымліваюць не першы раз, але ні міліцыя, ні пракуратура дагэтуль не прыклалі сур’ёзных намаганняў, каб адшукаць тых, хто пагражае грамадзянам Беларусі ад імя расейскай прафашыстскай арганізацыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international