З 29 снежня звольнены з працы намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Нефтяник Полесья» і газеты «Нефтяник», сябра ГА «БАЖ» Мікалай Гарбачоў.

2008 2008-01-04T16:45:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Абодва выданні належаць РУП «Вытворчае аб’яднанне «Беларуснафта». 

У паведамленні аб звальненні, якое падпісаў генеральны дырэктар «Беларуснафты» Аляксандр Ляхаў, гаворыцца, што М. Гарбачоў звольнены ў сувязі са сканчэннем тэрміну яго працоўнага кантракту 31 снежня. 

Сам жа Мікалай Гарбачоў перакананы, што яго звальненне — пасля 11 гадоў працы і за чатыры гады да надыходу пенсійнага ўзросту — тлумачыцца напружанымі дачыненнямі з галоўным рэдактарам згаданых выданняў Сяргеем Бойкам

Сваё меркаванне М. Гарбачоў даводзіў у тлумачальнай нататцы на імя генеральнага дырэктара «Беларуснафты», у якой пералічыў факты непрафесійнага і несумленнага, на яго думку, падыходу Сяргея Бойкі да напаўнення галіновых выданняў. М. Гарбачоў звяртаў увагу на тое, што галоўны рэдактар адхіляе важныя для развіцця «Беларуснафты» тэмы, замяняючы іх другаснымі. 

Мікалай Гарбачоў мае амаль 30-гадовы стаж працы ў СМІ Гомельскай вобласці, прайшоўшы шлях ад карэспандэнта раённай газеты ў Калінкавічах да намесніка старшыні абласнога тэлерадыёаб`яднання.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international