Алеся Зарамбюка асудзілі завочна

2008 2008-01-08T15:47:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Актывіст Руху “За Свабоду” Алесь Зарэмбюк аказаўся вінен дзяржаве больш за паўмільёна рублёў. Пра гэта ён выпадкова даведаўся днямі.

Спадар Алесь атрымаў пастанову суддзі Мастоўскага раённага суда Гарадзенскай вобласці А. Боцькі пра тое, што ён пакараны штрафам у памеры 15 базавых велічынь паводле ч.1 артыкула 23.24 Адміністрацыйнага кодэксу Рэспублікі Беларусь «за парушэнне устаноўленага парадку правядзення сходаў». Актывіста абвінавацілі ў арганізацыі сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча з жыхарамі горада Масты.

Суддзя вырашала правесці слуханні па справе Алеся Зарамбюка ў ягоную адсутнасць. Яна матывавала сваё рашэнне тым, што абвінавачаны ухіляецца ад яўкі і няма ніякай магчымасці ажыццявіць ягоны прымусовы прывод. Заява суддзі здзівіла спадара Алеся.
— Я нікуды не хаваўся і ні ад чаго не ўхіляўся. Павесткі ў суд мне ніхто не прыносіў. Таму такая пазіцыя суддзі мне не зразумелая, — кажа Алесь Зарэмбюк.

Мала таго, што на працэсе не былі прадстаўлены інтарэсы абвінавачанага, у якасці сведак выступалі выключна міліцэйскія работнікі. Гэта капітан міліцыі А. Данільчык, міліцэйскі відэааператар Е. Самошкін і супрацоўнік Мастоўскага РАУС В. Трубянок. З такімі удзельнікамі слуханні прайшлі хутка, гладка і з прадбачным вынікам.

– Я не рабіў прамоваў, не заклікаў людзей на сустрэчу. Не было іншых прыкмет таго, што я з’яўляюся арганізатарам, таму я не згодны з рашэннем суда. У бліжэйшы час я планую падаваць скаргу на гэтае рашэнне ў Гродзенскі абласны суд, – паведамляе Алесь Зарэмбюк.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international