Віктар Гарбачоў апраўданы

2008 2008-01-09T09:22:14+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Лідэр прадпрымальнікаў Віктар Гарбачоў вызвалены. «Апраўданы за адсутнасцю складу злачынства», – паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 прысуд Барысаўскага раённага суду актывіст прадпрымальніцкага руху Міхаіл Васільеў.

Як паведамлялася ўчора, ў Барысаве адбыўся суд над лідэрам кампаніі «За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва» Віктарам Гарбачовым, якога абвінавацілі ў супраціве супрацоўнікам міліцыі. Першапачаткова справу павінен быў разглядаць старшыня Барысаўскага раённага суду Юры Кобец, але ён узяў самаадвод, спаслаўшыся на асабістае знаёмства з падсудным. Працэс вёў намеснік старшыні суду Мікалай Кананчук.

На судзе супраць Гарбачова сведчыў толькі Сяргей Мікуловіч, адзін з двух супрацоўнікаў міліцыі, якія ўдзельнічаюць у затрыманьні. Па словах відавочцаў, сведка-міліцыянт не рабіў спроб ілжэсведчыць, а распавядаў, як усё адбывалася насамрэч. Другі супрацоўнік міліцыі, спаслаўшыся на хваробу сваяка, з'ехаў з горада, адмовіўшыся выступаць у судзе.

Віктар Гарбачоў быў затрыманы раніцай на вакзале, калі з сям'ёй вяртаўся з Крупак дамоў у Барысаў. Пры выхадзе з электрычкі невядомы мужчына стаў прыставаць да В.Гарбачова і яго непаўнагадовага сына, спрабуючы справакаваць бойку. Як толькі да іх сталі набліжацца супрацоўнікі міліцыі, незнаёмец збег.

У Барысаўскім РАУС без тлумачэньня прычын у лідэра кампаніі ўзялі аналіз на наяўнасць алкаголю ў крыві. Супрацоўнікі міліцыі дапыталі В.Гарбачова і яго жонку Святлану.

Нагадаем, у Беларусі з 1 студзеня праходзіць страйк прадпрымальнікаў, якія пратэстуюць супраць дыскрымінацыйнага ўказу №760, які ўступіў у сілу з 1 студзеня 2008 года і які забараняе індывідуальным прадпрымальнікам браць на працу наёмных працаўнікоў, акрамя блізкіх сваякоў.

Прадпрымальнікі патрабуюць ад улад увядзеньня мараторыя на дзеяньне ўказу да прыняцьця закона аб малым і сярэднім бізнэсе, улады ж адмовіліся ісьці прадпрымальнікам на саступкі. У гэтым звязку прадпрымальнікі маюць намер правесьці мітынг пратэсту 10 студзеня а 12 гадзіне на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international