Міліцыя адмаўляецца узбуджаць крымінальную справу за крадзеж маёмасці БНФ
08.01.2008.
Тэгі: крымінальная справа, БНФ.
Крыніца: Радыё "Рацыя".
Сталічная міліцыя адмаўляецца караць злодзеяў, што скралі трымальнік для сцягоў з будынку мінскага офісу партыі БНФ. Менавіта такі адказ Савецкі райаддзел сталічнай міліцыі накіраваў на адрас намесніка старшыні Партыі БНФ Алеся Міхалевіча ў адказ на ягоную заяву з нагоды крадзяжу трымальніка для сцягоў са сцяны будынку, дзе знаходзіцца мінская штаб-кватэра БНФ.
Паводле пастановы, падпісанай начальнікам Савецкага РУУС падпалкоўнікам Бяссмертным, скрадзеная маёмасць ацэньваецца ў 100 000 беларускіх рублёў, і з-за таго, што гэтая сума не перавышае памеру 10 базавых велічыняў, крымінальная справа ўзбуджаная быць не можа.
Нагадаем, што трымальнік, які з 10 раніцы да 8 вечара штодня трымае бел-чырвона-белы і еўрапейскі сцягі, знік у ноч з 13 на 14 снежня мінулага году, акурат перад візітам ў Мінск Уладзімера Пуціна.
Як распавёў старшыня моладзевай фракцыі БНФ Алесь Каліта, "управа фронту знаходзіцца ў самым цэнтры гораду непасрэдна побач са сталічнай акадэміяй міліцыі і безумоўна наяўнасць тут незалежніцкіх сцягоў трохі бянтэжыць гарадское кіраўніцтва. Думаю трымальнік і быў сарваны з той прычыны, каб падчас свайго візіту Пуцін выпадкова гэтыя сцягі ў беларускай сталіцы і не пабачыў”
Алесь Каліта кажа, што гэта ўжо не першы выпадак вандалізму каля управы фронту. Аднак, па ягоных словах, за гэтыя ўчынкі яшчэ ніводзін чалавек не быў пакараны.
Навіны па тэме
20.08.2008 Рэгістрацыя вылучэнцаў ад Партыі БНФ пад пагрозай
13.08.2008 Пацярпелым па справе аб “жывым шчыце” не выплацілі кампенсацыі і страхоўкі
12.08.2008 Віцебск: Андрэю Левінаву пагражаюць узбуджэннем крымінальнай справы
07.08.2008 Па справе лістоў РНА ў Віцебску пачаліся допыты журналістаў
05.08.2008 А.Янукевіча выклікаюць ў міліцыю па справе 3 ліпеня
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









