Над Сакратарыятам Саюзу беларускіх пісьменьнікаў навісла пагроза пазбаўленьня доступу ў памяшканьні Дома літаратара

2004 2004-12-07T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла радыё «Свабода». Гаворка ідзе пра два пакоі, у якім знаходзіцца сакратарыят Саюзу пісьменьнікаў, бібліятэку Дому літаратара і кнігасховішча, якія, паводле кіраўніка корпусу, займаюць агулам плошчу звыш 700 квадратных мэтраў, і арэндная плата за якія складае 10 эўра за мэтар штомесяц. Што ж да далейшага выкарыстаньня вялікай залі для пісьменьніцкіх імпрэзаў, то рашэньне пра далейшы лёс памяшканьняў будзе прымаць Кіраўніцтва справаў прэзыдэнта, якое забрала Дом літаратара ў сваю ўласнасьць у 1997 годзе. Тады ж і пачалася гісторыя гэтага канфлікту. Гаворыць былая старшыня Саюзу пісьменьнікаў Вольга Іпатава: “Яны мне рэгулярна насілі велізарныя рахункі аб аплаце і пагражалі, што саюз адсюль выкінуць. А я казала заўсёды адно і тое: плаціць нам няма чым, мы ў сваім доме. І на гэтым усё заканчвалася. Цяпер яны вырашылі перайсьці ўжо ў рашучае наступленьне на Саюз беларускіх пісьменьнікаў”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international