viasna on patreon

Судовы разгляд адміністратыўнай справы журналісткі Ірыны Макавецкай перанесены.

2004 2004-12-06T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Слуханьні па справе Ірыне Макавецкай мусілі адбыцца 6 сьнежня ў судзе Цэнтральнага раёна г.Гомеля.

Як паведаміла ў Праваабарончы цэнтр ”Вясна” Ірына Макавецкая, слуханьні перанесеныя па шэрагу прычынаў. “Я не ведаю дакладна, чым кіраваўся суддзя, калівынес рашэньне пра перанос, -- гаворыць Ірына Макавецкая, -- але мы з кіраўніком гомельскага аддзялення "Прававой ініцыятывы" Леанідам Судаленкам накіравалі ў пракуратуру скаргу з патрабаваньнем узбудзіць крымінальную справу ў адносінах старшыні суда Таццяны Адрыбец па артыкуле ”перашкода законнай прафесійнай дзейнасьці журналіста”. Апрача таго, пададзеная скарга на імя начальніка Упраўленьня ўнутраных справаў Гомельскага выканкама на дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі, якія перавысілі тры гадзіны, прадуглаеджаныя КаАП, для складаньня адміністратыўнага пратакола. Калі суддзя Адрынец, выклікала міліцыю, то заявіла: “Я не дазволю з вас зрабіць пакутніцу, каб розныя АБСЕ хадзілі да мяне браць інтэрв’ю”. У сувязі з гэтым мы напісалі заяву ў Міністэрства юстыцыі пра хамскія паводзіны суддзі, якая паводзіла сябе груба, парушаючы мае прафесійныя правы”.

Нагадаем, што суд 2 сьнежня Чыгуначнага раёна г. Гомеля склаў на Ірыну Макавецкую пратакол аб парушэнні арт. 166.1 КаАП – “праява непавагі да суда”. Ірына Макавецкая, уласны карэспандэнт "Народнай волі" па Гомельскай вобласці, адмовілася выканаць патрабаванне старшыні суда Таццяны Адрыбец пакінуць залу адкрытага судовага паседжання. Суддзя выклікала супрацоўнікаў міліцыі, які даставілі І. Макавецкую ў РАУС Цэнтральнага раёна.

Ірыне Макавецкай пагражае штраф да 10 базавых велічыняў альбо адміністратыўны арышт да 15 сутак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства