Яшчэ адзін суд над незалежнай газэтай

2007 2007-12-21T10:36:28+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёньня ў Крычаве будзе абвешчаны прысуд па судовай справе паміж незалежнай газэтай "Вольны Горад" і галоўнай рэдактаркай крычаўскай раёнкі “Ленінскі кліч” Тацянай Іўкінай.  Афіцыйная раёнка падала ў суд на намесьніка галоўнага рэдактара газэты “Вольны Горад”, кіраўніка крычаўскай суполкі Партыі БНФ Уладзіміра Кудраўцова.

 

 

Іўкіна хоча атрымаць ад рэдакцыі “Вольнага Гораду” 10 мільёнаў рублёў за артыкул напісаны Бысавым Валянцінам, былым супрацоўнікам і фотакарэспандэнтам газэты “Ленінскі Кліч”.

У сваім артыкуле ён расказваў пра злоўжываньні мясцовай улады і пра прэсінг, які ён адчуў з-за сваіх дэмакратычных поглядаў. Бысаў Валянцін быў звольнены яшчэ да пэнсійнага ўзросту быццам бы за парушэньне працоўнай дысцыпліны. Паводле выконваючавага абавязкі галоўнага рэдактара газэты ”Вольны Горад” Уладзіміра Кудраўцова, гэты працэс зьяўляецца чыста палітычным:

”Улада ня хоча, каб у нашым рэгіёне было вольнае слова, яна прыціскае нас, мы ёсьць незарэгістраванае выданьне, але на нас падаюць у суд, у нармальнай, дэмакратычнай краіне такога б ніколі не адбылося”, - кажа Уладзімір Кудраўцоў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international