Жорсткі прысуд Артуру Фінькевічу: "Гэта ламаньне моцнай натуры"

2007 2007-12-21T09:11:24+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/f2.jpg

Кастрычніцкі суд Магілёва пакараў палітычнага вязьня, актывіста “Маладога фронту” Артура Фінькевіча адным годам і шасьцю месяцамі зьняволеньня. Судзьдзя Натальля Крашкіна прызнала Артура Фінькевіча вінаватым у парушэньні артыкулу крымінальнага кодэксу “Ўхіленьне ад адбываньня пакараньня”. Паводле прысуду, пачаткам адбыцьця пакараньня лічыцца 26 кастрычніка.

“Ганьба, ганьба, ганьба...” – гэтак адрэагавалі на вырак паплечнікі Артура Фінькевіча, якія знаходзіліся ў судовай залі. зяржаўная абвінаваўца Цеплакова і судзьдзя Крашкіна ад нечаканасьці больш за хвіліну стаялі ў разгубленасьці, а потым хуценька сышлі з судовай залі. Судовы працэс доўжыўся цэлы дзень. Падтрымаць Артура Фінькевіча прыйшлі больш за пяцьдзясят чалавек. Сярод іх – прадстаўнік амбасады ЗША Луіс Крышак, беларускія палітыкі і грамадзкія дзеячы Аляксандар Мілінкевіч, Іна Кулей, Павал Севярынец, Вячаслаў Сіўчык, бацька Зьмітра Дашкевіча Вячаслаў.


Падчас спрэчак дзяржаўная абвінаваўца запатрабавала пакараць Артура Фінькевіча двума гадамі і пятнаццацьцю днямі турмы. Сам Артур прасіў суд улічыць частковае прызнаньне ім сваёй віны і пакараць яго шасьцю месяцамі зьняволеньня.  Судзьдзя рыхтавала прысуд больш за гадзіну.

Пакуль доўжыўся суд над Артурам Фінькевічам, ягоныя паплечнікі, што ня трапілі ў судовую залю, падтрымлівалі палітвязьня воклічамі “Жыве Беларусь!” ды “Свабоду Фінькевічу!”

Вось як каментавалі прысуд праваабаронцы і палітыкі:

Адзін зь лідэраў сацыял-дэмакратычнага руху Мікола Статкевіч так пракамэнтаваў прысуд Артуру Фінькевічу: “Гэта злачынная жорсткасьць улады, якая спрабуе зламаць Артура і запалохаць яго сяброў. Я ўпэўнены, што ні тое, ні другое не атрымаецца, і некалі людзям, якія гэта зрабілі, самім давядзецца паўстаць перад судом”.

Грамадзкі дзеяч Вячаслаў Сіўчык прысутнічаў у судовай залі да канца працэсу. Вось ягоныя ўражаньні: “Гэта самы ганебны суд, які я бачыў за час кіраваньня Лукашэнкі. Тут, наагул, немагчыма гаварыць пра якое-небудзь права. Ідзе зьдзек зь беларусаў і зь Беларусі. Канешне, вельмі шкада, што ўлады могуць сабе дазволіць, каб Артур Фінькевіч паводле прысуду мог сядзець паўтара году”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international