Сёння разглядаецца зыск да «Вольнага горада»

2007 2007-12-19T17:45:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Чавускім раённым судзе слухаецца справа па зыску галоўнай рэдактаркі дзяржаўнай газеты «Ленинский клич» (г. Крычаў, Магілёўская вобласць) Таццяны Іўкінай да заснавальніка недзяржаўнага выдання «Вольны горад» Уладзіміра Кудраўцава і былога супрацоўніка «Ленинского клича» Валерыя Бысава. Спн. Іўкіна хоча спагнаць з адказчыкаў 10 млн. рублёў.

Паводле зыску, у некалькіх нумарах «Вольнага горада» за 2004 год была апублікавана не адпаведная рэчаіснасці негатыўная інфармацыя, якая зневажае яе гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю. Гаворка ідзе пра серыю публікацый В. Бысава пад назвай «Шесть лет в редакционном ГУЛАГе», што друкавалася напрацягу жніўня-верасня 2004 г.

Зыскоўца прыводзіць шэраг цытат, у якіх В. Бысаў, на яе думку, звінавачвае яе ў непрафесіяналізме, злоўжыванні службовым становішчам і несумленнасці. Т. Іўкіна сцвярджае, што публікацыя нанесла ёй маральны ўрон, і просіць суд абавязаць «Вольны горад» абвергнуць распаўсюджаныя звесткі «шляхам пісьмовых прабачэнняў», а таксама спагнаць з У. Кудраўцава і В. Бысава грашовую кампенсацыю.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international