Судзяць Артура Фінькевіча

2007 2007-12-20T14:09:08+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня ў 10-30 ў Кастрычніцкім судзе Магілёву пачаўся судовы працэс над маладафронтаўскім лідэрам Артурам Фінькевічам, якога абвінавачваюць ва ухіленьні ад адбыцьця пакараньня ў выглядзе абмежаваньня волі - арт.415 КК РБ, паводле якога прадугледжана зьняволеньне ад году да трох. Падтрымаць палітвязьня прыехалі ягоныя сябры і паплечнікі, грамадзка-палітычныя дзеячы. Нягледзячы на тое, што судовае паседжаньне праходзіць у адкрытым рэжыме, ня ўсе жадаючыя трапілі ў судовую залу, бо першымі запусьцілі студэнтаў інстытуту правазнаўства. Каля будынку суду засталіся каля 50 чалавек, якія зладзілі пікет у падтрымку моладзевага лідэра, трымаючы плакаты "Свабоду Фінькевічу!", скандуючы «Жыве Беларусь!» і сьпяваючы "Магутны Божа!". Супрацоўнікі міліцыі нікога не затрымліваюць, але папярэджваюць пра адказнасьць за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. На пачатку паседжаньня судзьдзя задаволіла хадайніцтва пра запрашэньне перакладчыка і абвясьціла невялікі перапынак у сувязі з тым, што зЗ-за кепскага самаадчуваньня Артуру Фінькевічу была выклікана "хуткая дапамога". Медыкі зафіксавалі ў Фінькевіча высокі ціск, але не палічылі яго перашкодай для ўдзелу ў судовым паседжаньні.
У сваім выступе Артур Фінькевіч назваў сваю справу палітычнай і прызнаў віну часткова.
Нагадаем, што Артур Фінькевіч адбываў пакараньне "на хіміі" у Магілёўскай спецкамендатуры за напісаньне палітычных графіці. Падчас адбыцьця пакараньня адміністрацыя аказвала ціск на палітвязьня, на яго некалькі разоў накладаліся спагнаньні за парушэньні рэжыму, з якімі ён ня быў згодны, але абскардзіць іх ня змог. У сувязі з вынясеньнем чацьвёртага спагнаньня супраць Артура была ўзбуджана новая крымінальная справа.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international