Мінюст вынес другое папярэджаньне Радзе Грамадскага аб’яднаньня “Саюз беларускіх пісьменьнікаў”.

2004 2004-12-03T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Нагода для вынясеньня папярэджаньня – традыцыйна фармальная.
“У Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь паступіла інфармацыя Інспекцыі МНЗ па Ленінскім раёне г. Брэста аб тым, што Брэсцкае абласное аддзяленьне Грамадскага аб’яднаньня “Саюз беларускіх пісьменьнікаў” доўгі час, з чэрвеня па цяперашні час не прадастаўляе ў падатковую інсьпекцыю штомесячную справаздачнасьць, чым груба парушае пункт 1 “б” артыкула 8 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб бухгалтарскім уліку і справаздачнасьці”. Пры такіх абставінах і кіруючыся арт.28 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб грамадскіх аб’яднаньнях” Радзе Грамадскага аб’яднаньня “Саюз беларускіх пісьменьнікаў” выносіцца пісьмовае папярэджаньне.

Першае папярэджаньне Саюзу пісьменьнікаў было вынесенае ў чэрвені 2004 года па трох прычынах:

1. на шыльдзе Саюза пісьменьнкаў выява гербу Пагоня;
2. на пячатцы арганізацыі назва “Саюз пісьменьнікаў” не было двукосься;
3. сярод сябраў арганізацыі былі замежныя грамадзяне (асобы, якія ўступілі ў арганізацыю падчас існаваньня Савецкага Саюзу, а пасьля яго распаду засталіся ў Расіі).

У дзеяньнях Мінюста праглядаецца палітычны заказа, мэта якого расправа з незалежнай творчай арганізацыяй, жаданьне дзяржавы стварыць паслухмяную пісьменьніцкую арганізацыю на базе Мінскай гарадской арганізацыі, якая дзейнічае пры холдынгу – Рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве “Літаратура і мастацтва”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international