viasna on patreon

Міліцыя адмовілася дапамагаць кантралёрам, і тыя не могуць чапаць зайцоў

2007 2007-12-20T13:04:01+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Як стала вядома Еўрарадыё, Мінсктранс не працягнуў кантракт з міліцыяй. Цяпер кантралёр можа толькі папрасіць “зайца” пакінуць транспарт або скласці на яго пратакол, калі безбілетнік пагодзіцца. Спецыяльных аўтобусаў з міліцыяй і кантралёрамі на прыпынках больш не будзе.

Пра гэта Еўрарадыё паведаміла начальнік фінансава-эканамічнага ўпраўлення “Мінсктрансу” Ганна Міхайлоўская.

Ганна Міхайлоўская: “У нас была дамова з МУС, і мы прыцягвалі міліцыю для кантролю. Але гэтая дамова была скасаваная. Яны сказалі, што гэта не тая функцыя, якую яны павінны выконваць, у міліцыі іншая праца. Таму на цяперашні час у нас гэта практыка адсутнічае”.

ЕРБ: "А кантралёр мае права затрымліваць безбілетніка без супрацоўніка міліцыі?"

Ганна Міхайлоўская: “Не, не мае. Ён можа толькі скласці пратакол. А так… Як ён можа затрымаць безбілетніка?”

ЕРБ: “А калі, напрыклад, чалавек не заплаціў за праезд, зайшоў кантралёр, але безбілетнік адмаўляецца плаціць штраф або выходзіць. Што можа зрабіць кантралёр у такой сітуацыі?”

Ганна Міхайлоўская: “Рукапрыкладства забаронена. Ён мае права папрасіць таго чалавека, каб ён пакінуў салон без аплаты. Высадзіць сілай кантралёр не можа. Ужываць сілу забараняецца, але запатрабаваць выйсці ён павінен”.

Ганна Міхайлоўская таксама паведаміла, што льготныя талоны, якія засталіся на складах, магчыма, пазней будуць пераштампаваныя і трапяць у продаж.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства