20-га сьнежня а 10:30 у Кастрычніцкім судзе Магілёву пачнецца судовае паседжаньне па справе Артура Фінькевіча

2007 2007-12-19T19:22:01+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/s320x240.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мапа магілёву з указаньнем будынку суду

Мапа магілёву з указаньнем будынку суду

Моладзевы актывіст Артур Фінькевіч быў асуджаны 10 траўня 2006 года да двух гадоў абмежаваньня волі ("хіміі") за нанясеньне напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў палітычных графіці "Мы хочам новага!" і "Дастаў!". Ён адбыў амаль увесь тэрмін пакараньня, аднак у дачыненьні да палітвязьня ўзбуджана новая крымінальная справа па арт. 415 КК ("ухіленьне ад адбыцьця пакараньня ў выглядзе абмежаваньня волі), па якой яму пагражае да трох гадоў пазбаўленьня волі.

Праваабаронцы заклікаюць падтрымаць Артура Фінькевіча і прыйсьці ў суд Кастрычніцкага раёну Магілёву, які знаходзіцца на Бонч-Бруевіча, 2, побач з іншымі магілёўскімі судамі.
Для тых, хто ня ведае - мапы (будынак суду пазначаны чырвоным):

Для іншагародніх: да суду - адзін прыпынак ад чыгуначнага вакзалу:

 

Мапа Магілёву ў районе вакзалу

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international