Крымінальныя справы аднавілі супраць трох актывістаў

2007 2007-12-19T16:41:49+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Раней крымінальныя справы за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі распачалі супраць Андруся Цянюты ў Гомелі, Кірыла Атаманчыка ў Жлобіне і Арсенія Ягорчанкі ў Сьветлагорску.

Сьледчыя дапыталі шмат моладзевых актывістаў,правялі ператрусы на кватэрах маладафронтаўцаў, а праз два месяцы, у лістападзе, заявілі, што справы спыненыя.

Пра тое, што днямі аднавілі крымінальныя справы, стала вядома пасьля таго, як Андрусь Цянюта патэлефанаваў сьледчаму і запытаў, чаму яму не вяртаюць кампутар, які забралі міліцыянты ў часе ператрусу.

Справы аднавілі напярэдадні суду над актывістам “Маладога фронту” Артурам Фінькевічам. Справамі супраць гомельскіх рэгіянальных актывістаў распачаўся ўжо другі дзясятак крымінальных спраў супраць маладафронтаўцаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства