Анатоль Трафімчык: ““За паездку ў Вільню я атрымаў вымову, і гэта сталася пачаткам майго звальненьня”

2007 2007-12-19T14:50:32+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dsc02343.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Некалькі тыдняў таму з Баранавіцкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту звольнены выкладчык кафедры гісторыі й філязофіі, кандыдат гістарычных навук Анатоль Трафімчык. Неафіцыйная прычына звальненьня – удзел гісторыка ў замежных навуковых канфэрэнцыях, а таксама ягоныя публікацыі ў недзяржаўных выданьнях. 

Як распавёў сам Анатоль Радыё “Свабода”: “Ня я адзін апынуўся ў гэткай сытуацыі. У Баранавіцкім унівэрсытэце сапраўды не хапае навуковых кадраў, абароненых спэцыялістаў. І часам запрашаюць, што называецца, для галачкі, выкладчыкаў зь іншых унівэрсытэтаў. Таму што неўзабаве наш унівэрсытэт чакае атэстацыя. Што да мяне, то сытуацыя яшчэ больш ускладняецца тым, што я абараняўся ва Ўкраінскай Акадэміі навук. І маю ўкраінскі дыплём, а таксама дадатак да яго міжнароднага ўзору, які прызнаецца ва ўсіх краінах Эўропы, якія падпісалі канвэнцыю ў Балёньі. Я спачатку прымаўся на працу на пасаду дацэнта, прайшоў конкурс на пяць гадоў. Затым мяне прымусілі перапісаць заяву на пасаду старэйшага выкладчыка і прымусілі пазачарговым разам ісьці на конкурс”.  

…Унівэрсытэцкае начальства афіцыйна гаварыла мне, што да мяне як да выкладчыка прэтэнзій няма. Навукоўцаў майго ўзроўню ў Баранавічах мала. Але палітыка, якая вядзецца ў Баранавіцкім унівэрсытэце, не накіраваная на павышэньне адукацыйнага ўзроўню. Яна скіраваная больш на схалястычны парадак. Пачалося ўсё з таго, што год таму я зьезьдзіў на навуковую канфэрэнцыю ў Вільню. Прыехаў дахаты, а мяне ва ўнівэрсытэце вінавацяць, што я нібыта быў на нейкім апазыцыйным мерапрыемстве, якое ладзілася за два-тры дні да канфэрэнцыі. Я тлумачыў рэктару і спрабаваў даказаць яму, што нелягічна зьвязваць гэтыя дзьве падзеі. Але рэктар быў непахісны і прапанаваў мне сысьці. За паездку ў Вільню я атрымаў вымову, і гэта сталася пачаткам майго звальненьня”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international