Прадпрымальнікаў запужваюць перад страйкам

2007 2007-12-18T16:10:14+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Віцебску  прадпрымальнікаў, якія збіраюцца заўтра падтрымаць аднадзённы страйк, будуць пазбаўляць працоўных месцаў.

 

Пра гэта Рацыі паведаміў намеснік кіраўніка рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Перспектыва” Анатоль Шапавалаў: “Віцебскі гарвыканкам выдаў такі дакумент, што ўсе, хто не выходзяць заўтра на працу, будуць пазбаўляцца гандлёвых месцаў на той падставе, што яны парушаюць дамову аб іх выдзяленні. Быццам бы існуе рэжым працы аб’екта, і на падставе гэтага прадпрымальнікі абавязаны працаваць. А калі не – то павінны за тры дні папярэдзіць адміністрацыю рынка, што не будуць выходзіць на працу, і патлумачыць чаму”.

Паводле слова Шапавалава, акцыя пратэсту прадпрымальнікаў 19 снежня ўсё роўна адбудзецца, аднак, можа, не ў такіх маштабах, як планавалася. Мэта акцыі - не проста нагадаць ўладам пра эканамічныя правы камерсантаў, але і выступіць у абарону лідэраў прадпрымальніцкага руху, якія зараз знаходзяцца за кратамі. Гэта - Віктар Гарбачоў, Віктар Крываль і Віктар Колей. Яны адбываюць адміністратыўныя арышты за арганізацыю ў Мінску 10 снежня несанкцыянаванага ўладамі мітынгу і шэсця прадпрымальнікаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international