У Гародне ўзбуджана новая крымінальная справа

2007 2007-12-18T10:59:21+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёньня ў Горадні распачата крымінальная справа (артыкул 341КК РБ) супраць 23-гадовага Аляксея Сарнова па факту нанясеньня графіці на сьценах дамоў. Ён напісаў адну фразу: “Вярніце ільготы”.

Як паведамляе “Радыё Свабода”, а 2-й гадзіне ночы хлопца затрымалі на вуліцы Горкага. Пры вобшуку ў наплечніку знайшлі балёнікі з фарбай. Сарнова пратрымалі дзесяць гадзін у Ленінскім РАУС, пасьля чаго даставілі ў Кастрычніцкі райадзьдзел міліцыі. Там яму патлумачылі, што ў Кастрычніцкім раёне на сьценах знайшлі такія ж самыя надпісы, зробленыя таксама чырвонай фарбай.

Праз дванаццаць гадзін затрыманага адпусьцілі, даўшы яму пастанову аб прызнаньні яго падазраваным па справе. Аляксей Сарноў працуе на будоўлі электрамантажнікам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства