У Страсбургу абвешчаная Хартыя асноўных правоў і свабодаў ЕЗ

2007 2007-12-13T20:28:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Напярэдадні саміту Еўразвязу, на якім будзе падпісаная новая канстытуцыйная дамова ЕЗ, 12 снежня ў Страсбургу была абвешчаная Хартыя асноўных правоў і свабодаў ЕЗ. Яе падпісалі старшыня Еўрапарламента Ханс-Герт Потэрынг, кіраўнік Еўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу і Жазэ Сакратэш, прэм'ер-міністр Партугаліі, якая старшынствуе ў ЕЗ.

Хартыя вызначае фундаментальныя правы чалавека ў ЕЗ, такія, як права на жыццё (уключна забарону смяротнай кары), права на цэласнасць асобы (уключна забарону на селекцыю людзей і кланаванне). Хартыя таксама забараняе катаванні, рабства, прымус да працы, гандаль людзьмі.

Дакумент усталёўвае права на свабоду і бяспеку, права на павагу асабістага і сямейнага жыцця, права на абарону персанальных дадзеных, права ажаніцца і ствараць сем'і, права на свабоду думак і спавяданую рэлігію, права на свабоду выказвання і інфармацыю, права на свабоду сходаў, права на свабоду навукі і мастацтваў, права на адукацыю, права на выбар прафесіі і працы, права на вядзенне бізнэсу, права на ўласнасць, права на сховішча, права на абарону ў выпадку перамяшчэння або экстрадыцыі.

У Хартыі таксама абвяшчаецца роўнасць усіх перад законам, забарона дыскрымінацыі, роўнасць паміж мужчынамі і жанчынамі, культурная, рэлігійная і моўная разнастайнасць. Дакумент прызнае правы дзяцей і асоб старэйшага ўзросту, правы на інтэграцыю ў грамадства асоб з фізічнымі або іншымі абмежаваннямі. У Хартыі ўсталяваныя правы працаўнікоў на атрыманне інфармацыі, на пратэсты, на абарону ў выпадку неабгрунтаванага вызвалення і сумленныя ўмовы працы. Акрамя таго, усталяваныя правы на ахову здароўя і абарону навакольнага натуральнага асяроддзя, вызначаныя грамадзянскія правы.

У дакуменце таксама вызначаецца, што кожны грамадзянін Еўропы ў выпадку парушэння яго правоў можа звярнуцца да Еўрапейскага амбудсмена.

Хартыя таксама дае права грамадзянам ЕЗ апратэстоўваць парушэнне сваіх правоў не толькі супраць нацыянальных урадаў, але і супраць еўрапейскіх кіруючых органаў у Еўрапейскім судзе ў Люксембургу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international