Алесь Бяляцкі: «Адказнасць за збіццё людзей ляжыць на Навумаве»

2007 2007-12-13T20:13:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

“Цалкам неправамернае і неабгрунтаванае ўжыванне сілы з боку сілавых структураў, бо было ад пачатку зразумела, што акцыя мае зусім мірны характар. Такія жорсткія дзеянні, на мой погляд, звязаны з візітам Пуціна, перад прыездам якога Лукашэнка вырашыў паказаць, што ў Беларусі ён ўсё трымае пад асабістым кантролем”, - заявіў прэс-цэнтру Хартыі’97 кіраўнік праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі, камэнтуючы ўчорашні гвалтоўны разгон акцыі “За незалежную Беларусь!” і жорсткае збіццё яе ўдзельнікаў сіламі АМОНу.

Алесь Бяляцкі лічыць, што “адказнасць за мусіць несці асабіста міністр унутраных спраў Навумаў, бо без яго санкцыі не было б такога гвалтоўнага ўжывання сілы, калі амонаўцы людзей літаральна тапталі нагамі, збівалі з нейкай нянавісцю, як карнікі. Калі ж не міністр аддаваў такое распараджэнне, то вынікае, што ён ў сваім ведамстве нічога не кантралюе. Увогуле, складаецца ўражанне, што нашы сілавікі вырашылі ўзяць прыклад з расейскіх, але дзейнічаюць куды больш жорстка ды з нейкай нянавісцю да сваіх жа грамадзян”, - падкрэслівае праваабаронца.

Па словах правабаронцы, такія паводзіны беларускіх уладаў чарговы раз дэманструюць, што ў Беларусі груба парушаюцца асноўныя правы і свабоды грамадзяніна, прычым з боку рэжыму ігнаруецца не толькі Дэкларацыя правоў чалавека і іншыя міжнародныя дамовы, якія Беларусь абавязалася выконваць, але і нават уласна беларуская Канстытуцыя, гарантам якой мусіць быць кіраўнік краіны.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international