Зьміцер Хведарук:”Яны білі мяне касьцетамі па галаве”

2007 2007-12-14T19:57:51+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

 Зьмітру Хведаруку стала значна лепш: ён добра бачыць і размаўляе, можа варушыць рукамі і нагамі, але яшчэ самастойна не ўстае і ня ходзіць. “Сёньня мяне вазілі на рэнген на каталцы, - распавёў Зьміцер, - я не магу нават падняцца з-за моцнага болю ў галаве“.

Па словах Зьмітра, усё здарылася вельмі хутка.” Нас выціснулі з плошчы аж да Купалаўскага скверу, там усіх пачалі выціскаць на прыступкі, мяне ж вырвалі з натоўпу і кінулі за кардон АМАПу. Пасьля некалькіх моцных удараў у галаву, я упаў на зямлю. Тады яны пачалі біць мяне па галаве касьцетамі, ударылі, можа, разоў пятнаццаць, пасьля чаго прайшліся па мне. Я страціў прытомнасьць і больш амаль нічога ня памятаю. Вось толькі сёньня больш-менш прыйшоў у сябе, але галава разрываецца жудасна”.

Сёньня ж Зьмітру паставілі дыягназ: шматлікія драпіны і гематомы, лёгкая чэрапна-мазгавая траўма, сатрасеньне мозгу. Маладафронтавец будзе знаходзіцца ў шпіталі як мінімум 10 дзён. Дзіўна, што яшчэ ўчора ў дыягназе значылася траўма тканей жывата, а чэрапна-мазгавая траўма мела сярэднюю ступень. “Мы будзем, магчыма, з дапамогаю нашых амерыканскіх сяброў дабівацца незалежнага абсьледваньня, - кажа сустаршыня БХД і каардынатар менскага “Руха за Свабоду” Віталь Рымашэўскі, - бо, відавочна, што дыягназ проста падменьваецца з мэтай скрыцьця сапраўдных абставін і вынікаў бойкі”. Сёньня ж была састаўлена скарга ў пракуратуру, падпісаная Зьмітром. Зьміцер распавёў, што ў 5 гадзін раніцы да яго прыйшоў міліцыянт і загадаў пісаць скаргу. “Я яму сказаў, што нічога адзін ня буду пісаць. Тым больш, я проста не ў стане гэта зрабіць”. Адказваючы на пытаньне, чаму ж менавіта ён трапіў у лапы амапаўцаў, Зьміцер адзначыў, што калі яго зьбілі, міліцыянты сказалі кшталту “Забірайце свайго, добра зьезьдзьзіў у Амэрыку”. “Я лічу, што маё зьбіцьцё зьвязана менавіта з паездкай у Амэрыку,гэта проста помста, тым больш быў зьбіты і Анатоль Лябедзька, які быў у ЗША разам з намі”.

Каля Зьмітра Хведарука ўвесь час пасьменна дзяжураць маладафронтаўцы. І нездарма, бо сёньня БТ рабіла спробу прарвацца да Зьмітра, але дзякуючы пільнай ахове ім гэта не ўдалося. Такім чынам, супрацоўнікам Першага “нацыянальнага” прыйшлося абмежавацца здымкай калідораў.

Нагадаем, што наведваць Зьмітра можна з 17 да 19 гадзін. Ён знаходзіцца ў 9 шпіталі, траўматычнае адзяленьне, пакой – 314. Сёньня Зьмітра наведалі, акрамя сяброў-маладафронтаўцаў, амбасадарка ЗША Карэн Сьцюарт,амбасадар Славаччыны Любамір Рэгак, былы палітвязень Сяргей Скрабец, сустаршыні БХД Павал Севярынец і Аляксей Шэін, Дзяніс Садоўскі, Людміла Гразнова і Эла Гарэцкая.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international