Гомель: КДБ праводзіць маштабны ператрус

2007 2007-12-14T19:28:51+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Абшукваюць ня толькі апазыцыянэраў, але і іхных бацькоў і цешчаў.

Сёньня ў Гомелі чатыры супрацоўнікі рэгіянальнай управы КДБ правялі ператрус у офісе абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, які месьціцца ў прыватным доме на вуліцы Палескай, 52.
Службоўцы перакананыя, што друкаваную прадукцыю пра замову на 16 студзеня мітынгу супраць адмены ільготаў выпускаюць і распаўсюджваюць сябры дэмакратычнага руху.

Улётак яны не знайшлі, аднак сканфіскавалі звыш двух дзясяткаў зваротаў да дэпутатаў парлямэнту з патрабаваньнем зрабіць справаздачу ў акругах перад выбарцамі, дыск зь фільмам Юр'я Харшчавацкага, 11 асобнікаў газеты “Свабода”.

Пасля гэтага супрацоўнікі КДБ накіраваліся рабіць ператрусы ў вясковых хатах цешчы сябра АГП Леаніда Судаленкі ў Бабовічах, у бацькоўскай хаце сябоўкі АГП Зінаіды Шумілінай і ў хаце цешчы намесніка старшыні Гомельскай абласной арганізацыі АГП Уладзімера Кацоры ў вёсцы Шарпілаўка Гомельскага раёну.

Нагадаем, папярэдні ператрус у гомельскім офісе АГП адбыўся 6 кастрычніка. Тады канфіскавалі 6 камп’ютараў і 3 капіравальныя апараты. Было заяўлена, што гэтая тэхніка мае дачыненне да дзейнасці арганізацыі “Малады фронт”.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international