Рахункі «Белнафтахіму» замарожаныя ў Латвіі і Эстоніі

2007 2007-12-13T18:31:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёньня стала вядома, у якіх банках у Латвіі і Эстоніі замарожаныя рахункі беларускага дзяржаўнага канцэрну «Белнафтахім». Гэта — лякальныя падразьдзяленьні швэдзкай фінансавай групы «Hansabanka» ў Рызе і «Hansapank» у Таліне. Іхнія дзеяньні сталі працягам рашэньня адміністрацыі прэзыдэнта ЗША замарозіць рахункі «Белнафтахіма».

Пастановай Рады эстонскага «Hansapank» замарожаныя рахункі прадпрыемства «Belneftehim Baltic OU», — паведамляе сёньня эстонская газэта «Дзелавыя ведамасьці». Фактычна фінансавая структура выказала падтрымку адміністрацыі прэзыдэнта ЗША, якая запатрабавала замарозіць усе грашовыя сродкі і эканамічныя рэсурсы, якія знаходзяцца ва ўласнасьці, ва ўладаньні або пад кантролем прэзыдэнта Беларусі.

Аналягічны крок зрабіў і латыскі «Hansabanka». Праўда, на нейкі час рахункі былі зноў разблякаваныя. Латыскія мэдыі цытуюць кіраўніка праўленьня «Belneftehim Baltic SIA» Уладзімера Дзямідава, які патлумачыў, што гэта зроблена дзеля таго, «каб даць магчымасьць разабрацца ў сытуацыі».

У «Белнафтахіме» адмовіліся камэнтаваць падобныя захады, а памочнік старшыні канцэрну Віктар Азараў сказаў, што ня мае наконт гэтага дакладнай інфармацыі: «Ня ведаю ніякіх акалічнасьцяў, таму камэнтаваць не бяруся…»

Паказальна, што згаданыя краіны гатовыя несьці страты ад захадаў, накіраваных супраць «Белнафтахіму». Прыкладам, летась праз Латвію транзытам прайшло 11,6 мільёна тон грузаў з «Белнафтахіму»: 8,6 мільёна тон нафтапрадуктаў і 3 мільёны тон калійных угнаеньняў. Калі сыходзіць з разьліку (прыблізна такую лічбу называюць У «Белнафтахім Балтык» памер платы за паслугі чыгункі, тэрміналаў, партоў і г.д. ацэньваюць прыблізна ў 15 даляраў за тону. Калі сыходзіць з такога разьліку, то летась Латвія зарабіла 174 мільёны даляраў. Аднак пасьля далучэньня да санкцыяў, уведзеных Злучанымі Штатамі, давядзецца зьмірыцца са стратай гэтых прыбыткаў.

Іварс Іван, кіраўнік упраўленьня «Hansabanka», кажа, што ня ўсё вымяраецца фінансавымі стратамі:

«У адно слова цяжка ўкласьці ўсё, каб камэнтаваць такія далікатныя рэчы. Трэба ведаць усю ўнутраную кухню, каб прывесьці дакладныя аргумэнты «за» ці «супраць» такога рашэньня».

Зацікаўленасьць «Белнафтахіму» у краінах Балтыі значная

Так, у Латвію канцэрн экспартаваў летась прадукцыі на суму каля 138 мільёнаў даляраў. За першую палову 2007 году — ужо на 219 мільёнаў даляраў. Праз парты Літвы, Латвіі і Эстоніі праходзіць каля 80% усяго экспартнага аб’ёму нафтапрадуктаў канцэрну. Усяго ж у мінулым годзе аб’ёмы перавалкі нафтапрадуктаў склалі: праз Латвію — 71,2 %; Эстонію — 18,6 %; Літву — 10,2 %.

Нагадаем, што 13 лістапада адміністрацыя Джорджа Буша замарозіла рахункі дзяржаўнага канцэрну «Белнафтахім». Уведзеныя Міністэрствам фінансаў ЗША санкцыі тычацца ўсіх прадстаўніцтваў «Белнафтахіму» ў Нямеччыне, Украіне, Расеі, краінах Балтыі і Кітаі, а таксама амэрыканскага даччынага падразьдзяленьня канцэрну «Belneftekhim USA». З усімі гэтымі арганізацыямі грамадзянам Злучаных Штатаў забаронена заключаць зьдзелкі і весьці фінансавыя справы.

Санкцыі супраць Беларусі з боку ЗША і іншых краінаў, якія да іх далучыліся, будуць дзейнічаць да таго часу, пакуль афіцыйны Менск ня выявіць гатовасьці захоўваць дэмакратычныя нормы.

«Белнафтахім» налічвае 80 арганізацый і 130 тысяч працоўных, якія занятыя ў сфэры нафтаперапрацоўкі. Прадукцыя канцэрна экспартуецца больш як у 80 краінаў сьвету. Зьнешнегандлёвы абарот «Белнафтахіму» складае 7,5 мільярдаў даляраў на год. У структуры экспарту канцэрну 56 % займаюць нафтапрадукты, 16 % — калійныя ўгнаеньні, 6,6 % — шыны вытворчага аб’яднаньня «Белшына». Іншая нафтахімічная прадукцыя ў структуры экспарту займае каля 22 %.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international