На Нямізе амапаўцы затрымалі моладзь, што пратэставала супраць прыезду Пуціна (аднаўляецца)

2007 2007-12-13T21:21:51+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Cёньня вечарам у Менску на вуліцы Няміга прайшла акцыя пратэсту супраць прыезду Уладзімера Пуціна "За незалежную Беларусь!". Некалькі дзесяткаў актывістаў грамадзянскай кампаніі "Джынс -- за свабоду!", расцягнуўшыся ў ланцуг разгарнулі расцяжку "Пуцін, Go Home!", а таксама  еўрапейскія, нацыянальныя і афіцыйныя дзяржаўныя сцягі, скандавалі "Пуцін, Go Home!", "Жыве Беларусь!", "Тут не Расія!".

 

Шмат людзей спынялася побач з пікетоўшчыкамі і якія пратэстуюць і выяўлялі словы падтрымкі. Праз некаторы час побач спыніўся аўтобус з амапаўцамі, якія рынуліся на моладзь і спрабавалі з прымяненьнем грубай сілы разагнаць іх, але дэманстранты разам паселі на тратуар. Іх волакам цягнулі ў аўтобус, многіх пры гэтым білі. Людзі крычалі амапаўцам: “Што вы робіце? Вы ж беларусы”.

 

Па папярэдніх дадзеных на Нямізе затрымана прыкладна 15 моладзевых актывістаў. Усіх іх даставілі ў Маскоўскі РАУС Менска, дзе яны зараз і знаходзяцца. Вядома, што сярод затрыманых ёсьць непаўнагадовыя і дзяўчаты. Праваабаронцы спрабуюць высветліць іх прозвішчы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства