viasna on patreon

Міністэрства інфармацыі вынесла папярэджанне і прыпыніла на 3 месяцы недзяржаўную гарадзенскую газету "Биржа информации".

2004 2004-11-30T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Санкцыі ўжытыя да выдання за публікацыю, прысвечаную рэферэндуму, за якую галоўны рэдактар выдання Алена Раўбецкая ў верасні была аштрафавана на 70 базавых велічыняў.
Пра гэта паведаміла прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".
Міністэрства палічыла, што ў артыкуле "Предательство именем народа" (№ 36 ад 9 верасня 2004 г.) парушаныя артыкулы 5, 32 і 40 Закона аб друку. У загадзе аб прыпыненні і ў папярэджанні сцвярджаецца, што ў публікацыі "ўтрымліваюцца несапраўдныя звесткі, якія не адлюстроўваюць законнай падставы прызначанага… рэферэндума, якія зневажаюць гонар і годнасць Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь".
За гэтую ж публікацыю А. Раўбецкая ўжо прыцягвалася да адміністратыўнай адказнасці па ч. 10 арт. 172-1 КоАП. Заведама ілжывымі звесткамі, якія зневажаюць гонар і годнасць Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, суд прызнаў фразу: "Референдум (а без него третьего срока не получить), объявленный господином президентом - это вызов обществу. Нужно обладать не только отсутствием совести, но и "господским" пренебрежением к плебсу, абсолютной уверенностью, что "плебс" ничего не понимает". А. Раўбецкая і яе прадстаўнікі на судовым працэсе сцвярджалі, што гэтая фраза не ўтрымлівае якіх-небудзь звестак, апрача інфармацыі пра абвяшчэнне рэферэндума, і ўяўляе сабой выказванне асабістай думкі А. Раўбецкай.

30-га верасня 2004 года А. Раўбецкая была аштрафавана на 70 базавых велічыняў (больш за 500 еўра) і да канца лістапада ўжо выплаціла частку гэтых грошай.
Галоўны рэдактар упэўненая, што газету наўмысна прыпынілі напярэдадні падпісной кампаніі, каб яна страціла аўдыторыю. "Я не ведаю, як напрацягу трох месяцаў утрымаць памяшканне, супрацоўнікаў, чытачоў", - зазначае А. Раўбецкая. Яна абураная тым, што загад аб прыпыненні падпісаны адначасова з папярэджаннем, хаця газета мае законнае права абскардзіць апошняе напрацягу месяца.
Кіраўнік Цэнтра юрыдычнай падтрымкі СМІ пры ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Міхаіл Пастухоў бачыць у гэтым працяг кампаніі барацьбы з недзяржаўнай прэсай, якая была распачата напярэдадні выбараў і рэферэндума.

"Улады працягваюць распраўляцца з выданнямі, якія мелі смеласць змясціць крытычныя меркаванні адносна вынесенага на рэферэндум пытання", - лічыць М. Пастухоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства