Інтэрнэт нельга падпарадкаваць
12.12.2007.
Тэгі: заканадаўства, інтэрнет.
Крыніца: Хартыя'97.
«Палата прадстаўнікоў» у сераду прыняла ў першым чытанні законапраект «Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі».
Прадстаўляючы праект дадзенага закона, міністр сувязі і інфарматызацыі Беларусі Мікалай Панцялей падкрэсліў, што законапраект не распаўсюджваецца на працу сродкаў масавай інфармацыі, у тым ліку электронных, і заявіў, што «ніякіх правіл паводзін у Інтэрнэце не ўводзіцца».
Пры гэтым міністр удакладніў, што закон «Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі» «будзе рэгуляваць у тым ліку сферу інфармацыі, а таксама пытанні абароны інфармацыі».
Кіраўнік Цэнтра прававой абароны СМІ пры БАЖ Міхаіл Пастухоў лічыць частку дакумента, прысвечанага абароне інфармацыі, найбольш небяспечнай яго раздзелам. «Я думаю, што асноўная мэта гэтага законапраекта і была ў тым, каб прадугледзець шырокую сістэму мераў па «абароне» інфармацыі, а значыць – па абмежаванні яе свабоднага распаўсюджвання. Паводле дакумента, у адкрытым доступе павінна застацца толькі агульнадаступная інфармацыя. Уводзяцца ўсе новыя і новыя забароны на распаўсюджванне і выкарыстанне інфармацыі, і гэта выклікае занепакоенасць», – адзначае юрыст БАЖ.
«Нашая прынцыповая пазіцыя застаецца ранейшай – законапраект абмяжоўвае канстытуцыйнае права грамадзян на атрыманне, захаванне і распаўсюджванне інфармацыі», – заявіў М.Пастухоў.
Навіны па тэме
03.09.2008 Клецк: чыноўнікі атрымалі міліцэйскія правы
25.08.2008 У Інтэрнэце з'явіўся беларускі прававы сайт для дзяцей
14.08.2008 Гомельскія дзяржаўныя газеты дачасна распачалі перадвыбарную агітацыю?
13.08.2008 Новы закон РБ «Аб сродках масавай інфармацыі» ўступіць у сілу 8 лютага 2009 г.
06.08.2008 CPJ просіць А.Лукашэнку перагледзець сваё рашэньне
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма










