viasna on patreon

У Берасьці пашкодзілі асабісты легкавік праваабаронцы Ўладзімера Вялічкіна

2007 2007-12-12T11:50:20+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dsc02780.jpg
Уладзімер Вялічкін

Уладзімер Вялічкін

Свой "Нісан" берасьцеец Уладзімер Вялічкін паркуе ў горадзе ля шматпавярховага дому, дзе жыве. Платныя гаражы і начныя стаянкі – далёка, а адчуваньне бясьпекі надавала заўсёдная прысутнасьць пад вокнамі міліцэйскага "ўазіка".

 
– Ня ведаю, хто гаспадар гэтай службовай аўтамашыны, але літаральна кожную ноч бачу яе тут, – гаворыць Уладзімер Вялічкін, – думаў, добрае прыкрыцьцё ад злодзеяў і рабаўнікоў. Пралічыўся юрыст. У ноч перад аўторкам яго "Нісан" выгляд меў, як пасьля нападу. Гаспадар тэрмінова выклікаў міліцыю. На месцы сышчыкі Маскоўскага РАУС Берасьця канстатавалі: "Дзьверы ўскрытыя без ключа, нумарныя знакі выдраныя сілай".

– У мяне мала спадзяваньняў, што міліцыі ўдасца адшукаць рабаўнікоў, – кажа Уладзімер Вялічкін. – На жаль, гэта ня першы выпадак. Усе ранейшыя справы сьпісаныя ў архіў, хаця ў некаторых выпадках існавала прамая пагроза майму жыцьцю. Так, у 2004 годзе ў часе падрыхтоўкі да парлямэнцкіх выбараў Уладзімер Вялічкін толькі цудам ацалеў у дарожным здарэньня ля вёскі Страдзічы на Берасьцейшчыны. ДАІ канстатавала: на ўсіх чатырох колах асабістага аўтамабіля праваабаронцы было загадзя падпілаванае ўмацаваньне. А зімой 2006 году Ўладзімер Вялічкін суправаджаў на Берасьцейшчыне кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Мілінкевіча.Адбыліся сустрэчы ў Жабінцы, Кобрыне, Іванава. Паездку ў Пінск Уладзімеру блякавалі – ноччу невядомыя выбілі ўсе шыбы ў яго аўтамабілі;

Уладзімер Вялічкін – старшыня Берасьцейскага аддзяленьня незарэгістраванага праваабарончага цэнтру "Вясна". На рахунку юрыста больш як 40 выйграных судоў на карысьць сябраў апазыцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства