Затрыманыя пасьля мітынгу прадпрымальнікі атрымліваюць суткі

2007 2007-12-11T15:52:40+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывіст – прадпрымальнік Аляксей Кашкароў судом Цэнтральнага раёна Менска абвінавачаны ў парушэньні артыкулаў 17.1 і 23.34 КаАп РБ і пакараны арыштам на 15 сутак.  Столькі ж атрымаў і Віктар Крываль. Віну Віктара Калея суддзя Ясімовіч “узважыў” на 10 сутак.  У Судзе Маскоўскага раёна вынесены прысуд Аляксандру Макаеву. Ен пакараны арыштам на 7 сутак.

Як паведамлялася раней, лідэр ініцыятывы "За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва" Віктар Гарбачоў быў абвінавачаны ў парушэньні артыкула 23.34 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях (парушэньня парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў) і пакараны арыштам на 15 сутак.   Суддзя суду Маскоўскага раёну сталіцы Самасейка у той жа час вынесла прысуд яшчэ аднаму актывісту-прадпрымальніку Аляксандру Цацуру, абвінаваціўшы яго ў дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП РБ). Ён атрымаў 10 сутак арышту.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international