Яшчэ адзін удзельнік акцыі 21 кастрычніка арыштаваны на 3 сутак
29.11.2004.
Пра гэта ў Праваабарончы цэнтр “Вясна” паведаміў лідэр незарэгістраванай Партыі Свабоды Сяргей Высоцкі. Паводле ягоных словаў Ягор Баброў, быў затрыманы 21 кастрычніка за ўдзел у акцыі пратэсту супраць сфальсіфікаваных вынікаў выбараў і рэферэндуму. Але ў той дзень Я. Баброва адпусьцілі, а 29 лістапада да яго зьявіліся супрацоўнікі мілііцыі, даставілі ў суд Цэнтральнага раёну, які вынес рашэньне – 3 сутак адміністратыўнага арышту. “Мяне зьдзіўляе сам факт, што чалавека могуць вось так праз месяц зьняволіць”, - сказаў Сяргей Высоцкі.Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








