„Белсат” – дэмакратыя са спадарожніка”

2007 2007-12-10T15:49:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Белсат – дэмакратыя са спадарожніка” – гэта назоў артыкулу на старонцы штодзёнкі „Gazeta Wyborcza”. “Белсат” – так будзе называцца канал незалежнай тэлевізіі, якая пачне сваё вяшчаньне 10 сьнежня з нагоды Ўсясьветнага дня правоў чалавека. Пачаткова вяшчаньне будзе трываць гадзіну. У будучыні –16 гадзін. На экране можна будзе пабачыць інфармацыйныя праграмы, рэпартажы, сэрыялы й мастацкія фільмы.

Дырэктар «Белсату» Агнешка Рамашэўска кажа, што гэта нармальная тэлевізія, а не антылукашэнкаўская прапаганда. Таму, акрамя інфармацыйных перадачаў, гледачы змогуць паглядзець польскія сэрыялы, зразумела, перакладзеныя на беларускую мову.
„Па нашых зьвестках, спадарожнікавую антэну ў Беларусі маюць 7% насельніцтва, галоўным чынам у невялікіх мясцовасьцях. Менавіта там людзі маюць найменшы доступ да незалежнай інфармацыі. Вяшчаньньне для гэтых людзей і зьяўляюцца нашай мэтай,” – кажа Агнешка Рамашэўска.

Два месяцы таму новую тэлевізію ў сваёй прамове скрытыкаваў Аляксандар Лукашэнка. У дзяржаўных сродках масавай інфармацыі рэгулярна зьяўляюцца крытычныя артыкулы. Кіраўніцтва «Белсату» не пераймаецца крытыкаю. Гэта для іх дармовая рэкляма.
Тэлевізію «Белсат» ствараюць больш за 30 чалавек у Варшаве ды Беластоку й падобная колькасьць журналістаў у Беларусі. Галоўныя інвэстыцыі тэлевізіі – гэта тэхніка. Акрамя гэтага, на вяшчаньне каналу прызначаныя 6,5 мільёнаў даляраў. Гэта грошы з польскага бюджэту, прызначаныя на падтрымку дэмакратыі й грамадзянскіх супольнасьцяў па-за межамі Польшчы. Акрамя польскіх фінансавых сродкаў, «Белсат» разьлічвае на дапамогу замежных спонсараў. Ужо вядома, што за адну зь перадачаў заплаціць Летува. Зацікаўленыя таксама амэрыканскія, нарвэскія й нямецкія фундацыі, піша „Gazeta Wyborcza”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international