Прызначана дата судовага паседжаньня над палітвязьнем Артурам Фінькевічам

2007 2007-12-11T15:39:58+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/finkevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фінкевіч

Фінкевіч

Як паведаміў ПЦ "Вясна" магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель, толькі што ў канцэлярыі суду ён даведаўся, што разгляд крымінальнай справы, узбуджанай у дачыненьні да палітвязьня Артура Фінькевіча, прызначаны на 20 сьнежня, пачатак паседжаньня ў 10-30.  Суд накіраваў у магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Куляшова зварот аб прадстаўленьні на працэс перакладчыка на беларускую мову.

Нагадаем, 9 сьнежня скончыўся тэрмін адбыцьця пакараньня асуджанага за напісаньне палітычных графіці, аднак напрыканцы кастрычніка кіраўніцтва Магілёўскай спецкамендатуры вынесла маладафронтаўцу чацьвёртае адміністратыўнае спагнаньне. Артур Фінькевіч быў зьмешчаны ў СІЗА, у дачыненьні да яго ўзбуджана чарговая крымінальная справа за ўхіленьне ад адбыцьця пакараньня ў выглядзе абмежаваньня волі. Цяпер моладзеваму лідэру пагражае да трох гадоў пазбаўленьня волі.    

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international